Іанікій Галятоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
 
Радок 17:
| Вікікрыніцы =
}}
'''Іанікій Галятоўскі''' (пач. XVII ст.  — {{ДС|||1688}})  — праваслаўны царкоўны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], пісьменнік, тэарэтык гамілетыкі і красамоўства, вучоны-энцыклапедыст. Заснавальнік марыялагічнай традыцыі ва ўсходнеславянскай і балгара-румынскай кніжнасці.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Радок 29:
[[Файл:Galyatovsky - Klyuch Razumeniya.jpg|thumb|«Ключ разумення». [[1659]]]]
[[Файл:Nebo Novoe.jpg|thumb|Тытульны аркуш «Неба новага», гравёр [[Максім Вашчанка]]. [[1699]]]]
У перыяд міжканфесійнай барацьбы I. Галятоўскі ўздымае пропаведзь на новую вышыню сваёй кнігай «Ключ разумення» (1659,1660,1663, 1665) і багаслоўска-педагагічным трактатам «Наука, албо Способъ зложеня казаня» (фактычна падручнік па гамілетыцы). Паводле канцэпцыі рытара, казанне павінна складацца з трох частак: «эксордыума», «початка, прыступа до самой речи, о чым хочет казанье мети», «нарацыі», «повести, которую обецал показати, тая часть наибольшая, бо в ней все казане замыкаемая, и до ней иныя части стягаются» і «конклюзія», «конец казаня». I. Галятоўскі заклікаў так прамаўляць, каб усе людзі разумелі, што ім у павучэнні паведамляецца. Яго «Навука зложеня казаня» суправаджаецца 32 асноўнымі і 14 дадатковымі пропаведзямі. Згодна метаду тлумачэння аўтар вылучае ў кожнай з'явез’яве літаральны, маральны, алегарычны і аналагічны зместы. У казаннях I. Галятоўскі дае метафізічныя звесткі (пра сутнасць з'яўз’яў прыроды) — тлумачыць паходжанне маланкі, узнікненне ветру, змяшчае народныя прыкметы, выкладае павучальныя гісторыі, назіранні з жыцця птушак і жывёл, звяртае ўвагу на лекавыя ўласцівасці кветак, зёлак і камянёў.
 
У час, калі многія падтрымліваюць [[уніяцтва|унію]], I. Галятоўскі адстойвае [[праваслаўе]] ад нападаў. У 1676 надрукавана «Бяседа Белацаркоўская», што зафіксавала ў прысутнасці караля Яна-Казіміра дыспут езуіта Андрыяна Пякарскага з I. Галятоўскім і перамогу апошняга (1663).
Радок 35:
Для XVII ст. характэрна ўшанаванне цудадзейных ікон Божай Маці. Сярод кніг I. Галятоўскага марыялагічнай традыцыі — аповесці пра 445 цудаў ад ікон Багародзіцы з прысвячэннем кузіне [[Пётр Магіла|Пятра Магілы]] Ганне Патоцкай «Неба новае з новымі зорамі створанае» (выдавалася на старабеларускай, польскай і рускай мовах, у Львове, Чарнігаве, Магілёве, Маскве) і «Скарбніца пажытачная» пра цудадзейную ікону Божай Маці Ялецка-Чарнігаўскую ([[Ноўгарад-Северскі]], 1676).
 
«Месія праўдзівы» ([[Кіеў]], 1669) напісаны як рэакцыя на з'яўленнез’яўленне сярод яўрэяў ілжэмесіі, з мэтай засцерагчы суайчыннікаў ад захаплення іудзейскай ерассю.
 
У канфлікце Лазара Барановіча і Сімяона Адамовіча чарнігаўскі архімандрыт прыняў бок настаўніка. Трактат «Старая Царква» (Ноўгарад-Северскі, 1678) скіраваны супраць «Старой веры» Паўла Боймы, і «Трыбунала» Міколы Ціхановіча. Кніга прысвечаная Лазару Барановічу, у прадмове згадваюцца факты з біяграфіі архіепіскапа.
Радок 41:
У 1683 выходзяць «Фундаменты», невялікі па памеры (100 с.) надзённы твор з дынамічнымі сюжэтнымі эпізодамі. Аўтар згадвае шлюбы польскіх каралёў і ўсходнеславянскіх княгінь, фрагменты жыцця праваслаўных святых, крыўды, якія ўчынілі католікі праваслаўным. Багаслоў зміраецца перад ворагамі (заіламі), згадваючы пры гэтым, што Заіл, які высмейваў [[Гамер]]а, быў павешаны Пталамеем.
 
У 1679 з падзякаю Ялецкай цудадзейнай іконе Адзігітрыі, якая абараніла чарнігаўскую архімандрыю ад туркаў (на адданне свята Успення з'явіласяз’явілася Багародзіца з воямі ў небе), друкуецца «Лебедзь з пяццю пёрамі». Аўтар цытуе ўрывак з «Вызваленага Ерусаліма» Т. Таса пра хцівасць і жорсткасць мусульман, заклікае не толькі да лучнасці супраць туркаў, але і да вызвалення іншых народаў ад асманскага прыгнёту. Супраць магаметан скіраваны і «Алкаран» ([[Чарнігаў]], 1683), прысвечаны царам Іаану і Пятру Аляксеевічам.
 
3 пазіцыі выкрыцця сутнасці [[арыянства]] напісаны «Алфавіт», дыялог праваслаўнага і арыяніна, а таксама «Сафія мудрасць». «Алфавіт» (1681) змяшчае верш, дзе аўтар зазначае, што цярпліва пераносіць нястачы і цяжкую працу з надзеяй увайсці ў Царства Божае. Сярод апошніх твораў архімандрыта «Богі паганскія» (1686), з прысвячэннем царэўне Сафіі і «Душы памерлых людзей» (1687).
Радок 50:
 
== Літаратура ==
* Яскевіч А. Іанікі Галятоўскі // Старажытная беларуская літаратура (XII-XVII XII—XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі  — Мінск: Кнігазбор, 2007.  — («Беларускі кнігазбор»). ISBN 985-6824-43-5
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Галятоўскі}}
[[Катэгорыя:Выпускнікі Кіева-Магілянскай акадэміі]]