Прафесійны саюз: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Дапаўненні і праўкі. Дададзена спасылка
Радок 17:
Прыналежнасць да прафсаюзаў у пасляваеннай БССР стала практычна абавязковай. Так, у [[1980]] годзе ў дзяржаўных прафсаюзах складалася 52,3 % усіх жыхароў БССР. Адначасова з гэтым, незалежныя ад дзяржавы прафсаюзы ствараць забаранялася.
 
З пачаткам [[Перабудова|Перабудовы]] ў [[СССР]] становішча прафсаюзаў у Беларусі змянілася. Дэмакратызацыя савецкай дзяржавы і легалізацыя незалежных прафсаюзаў разам з абвастрэннем сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў СССР далі штуршок для развіцця незалежнага прафсаюзнага руху ў Беларусі. Так, у [[1989]] годзе пры садзейнічанні сябра [[Беларускі народны фронт «Адраджэньне»|Беларускага народнага фронту «Адраджэнне»]] [[Віктар Антонавіч Івашкевіч|Віктара Івашкевіча]] быў створаны аргкамітэт па стварэнні [[Працоўнага саюза Беларусі]], які аб’ядноўваў працоўных [[Мінск]]а, [[Барысаў|Барысава]] і [[Салігорск]]а. У наступстве на базе аргкамітэта быў створаны першы незалежны ад савецкай улады [[Беларускі Незалежны прафсаюз|Незалежны салігорскіхпрафсаюз гарнякоў Беларусі]], у якім аб'ядналіся салігорскія гарнякі, рабочыя з кар'ераў Мікашэвічаў, Рубы, Крычава, Петрыкаўскага керамзіту і Мінскага метрабуду.<ref>НПГБ: Сборник материалов по истории Независимого профсоюза горняков Беларуси. Довнар А.А., Ерошеня Р.В., Мн. "Зималето", 2011, 340 ст. - https://belnp.org/storage/app/media/Files/Doc_tu/SbornikNPGB.pdf </ref> Паралельна рабочыя Мінска аб'ядноўваюцца ў [[Канфедэрацыю працы Беларус]]<nowiki/>і на чале з Міхаілам Собалем і [[Свабодны прафсаюз Беларускі]], які ўзначаліў Генадзь Быкаў. Беларускі рэспубліканскі савет прафсаюзаў у сваю чаргу ў [[1990]] годзе правёў свой 17-ы з’езд, на якім прыняў рашэнне дыстанцыявацца ад дзяржавы і перайменавацца ў [[Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі|Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі]].
 
Таксама на тэрыторыі БССР пачаліся [[Забастоўка|забастоўкі]] рабочых. У [[1989|1990]] і [[1991]] годзе страйкавалі шахцёры ў Салігорску, у 1990 годзе забастоўка была аб’яўлена на заводзе «[[Гомсельмаш]]», у [[1991]] годзе забастоўкі перакінуліся на Мінск і [[Орша|Оршу]]<ref>{{кніга|аўтар= Аляксей Хадыка, Валянцін Голубеў|загаловак= Профсоюзы Беларуси: трансформация и перспективы|спасылка= https://library.fes.de/pdf-files/bueros/belarus/07071.pdf|месца= Мн.|выдавецтва= [[Фонд імя Фрыдрыха Эберта]]|год= 2003|старонак= 105}}</ref>.
 
Пасля таго, як Беларусь атрымала незалежнасць, у рэспубліцы ўтварылася два асноўныя прафсаюзныя цэнтры — [[Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі]] і [[Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў]].