Віленская школа гравюры: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
Replacing Statut_Vialikaha_Kniastva_Litoŭskaha._Статут_Вялікага_Княства_Літоўскага.jpg with File:Statut_Vialikaha_Kniastva_Litoŭskaha._Статут_Вялікага_Княства_Літоўскага_(1588)_(2).jpg (by CommonsDelinker because: [[:c:COM:
 
Радок 6:
Вобразна-стылістычныя асновы школы закладзены выданнямі Скарыны (застаўкі i канцоўкі «[[Малая падарожная кніжка|Малой падарожнай кніжкі]]», 1522, і «Апостала», 1525) i асабліва [[П. Мсціславец|П. Мсціслаўца]] («[[Евангелле Напрастольнае]]», 1575, «Псалтыр», 1576), пад уплывам якога асноўным у афармленні віленска-еўінскіх выданняў сталі фігурны франтыспіс, тытульны ліст («Новы запавет», [[Еўе]], 1611; «Новы запавет з псалтыром», Вільня, 1623). У дрэварытах «Малой падарожнай кніжкі» спалучаюцца рысы позняй [[готыка|готыкі]] i [[рэнесанс]]у; у больш позніх творах («[[Граматыка славенская]]» [[Л. Зізаній|Л. Зізанія]], 1596, дзе змешчана алегарычная выява граматыкі) пераважаюць рысы рэнесансу. Амаль усе дрэварыты XVI ст. ананімныя, медзярыты XVII ст. падпісаныя. Творы Віленскай школы вызначаюцца жыццёвасцю вобразаў, якая выразна прабіваецца праз канфесіянальную тэматыку, простанароднасцю i каларытнасцю тыпажу, дэкаратыўнасцю, дасканаласцю разнастайных прыёмаў тэхнікі гравіравання. Найбольш яскрава асаблівасці Віленскай школы выявіліся ў дрэварытах «Акафістаў» і «Канонаў» (Вільня, 1628), тытульным лісце «[[Вертаград душэўны|Вертаграда душэўнага]]» (Вільня, 1620) i інш. Аздобы віленскіх выданняў Скарыны выкарыстоўвалі друкары [[Віленскае Святадухаўскае брацтва|Віленскага Святадухаўскага брацтва]] да сярэдзіны XVII ст. Разам з арыгіналамі дошак Скарыны яны выкарыстоўвалі i копіі з ix («Новы запавет з псалтыром», Еўе, 1611,"Евангелле вучыцельнае", Еўе, 1616, i інш.).
 
[[Файл:Statut Vialikaha Kniastva Litoŭskaha. Статут Вялікага Княства Літоўскага (1588) (2).jpg|міні|200пкс|Тытульныя ліст III Статуту ВКЛ. Выданне [[друкарня Мамонічаў|друкарні Мамонічаў]], [[1588]]]]
Значнымі мастасцкімі якасцямі вылучаюцца тытульныя лісты да выданняў «Трыбунал» (1586), «[[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статут Вялікага Княства Літоўскага]]» (1588), «[[Евангелле вучыцельнае]]» (1616), «Устаў» (1617), «Граматыка» (1621), «Евангелле» (1644). Першыя пастаронкавыя ілюстрацыі з'явіліся ў «[[Часасловец|Часаслоўцы]]» (1617), выдадзеным Мамонічамі.