Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Вікістатыстыка
Bocianski (размовы | уклад)
Радок 39:
==Вікістатыстыка==
[http://meta.wikimedia.org/wiki/List_of_Wikipedias Вось тут] ёсць актуальная статыстыка аб колькасці артыкулаў у раздзелах Вікіпедыі на розных мовах. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] 11:00, 30 Кастрычнік 2009 (UTC)
 
== Катэгорыя:Беларускія дыпламаты ==
 
Дзякую за вашае зацікаўленьне тэмай біяграфіі дыпляматаў Рэспублікі Беларусь. Бачыў, што вы капіюеце з беларускай Вікіпэдыі на тарашкевіцы біяграфіі без зьменаў або з малымі зьменамі й зьмяшчаеце іх тут. Калі ласка, пазначайце пры гэтым крыніцы адкуль ўзятыя гэтыя артыкулы. Гэта не толькі канечнасьць захаваньня ліцэнзіі, на якай стаіць Вікіпэдыя й яе зьмест, але таксама праяўленьне павагі для працы артыкулу, які выкарыстоўваеце. Можна гэта рабіць на некалькі спосабаў. Першы, пазначыць у акно кароткае апісаньне зьменаў, якае знаходзіцца пад акном рэдагаваньня, што тэкст зьяўляецца копіяй (адаптацыяй) гэтакага й гэтакага артыкулу з тарашкевічаўскае Вікіпэдыі (часам пішуць ляканічна: копія з be-x-old). Другі спосаб: падобны тэкст упісаць да артыкулу. Трэці: да гутарак артыкулу, нават можна найсьці адмысловы шаблён, які паказвае, якая вэрсія (аўтар, нумар, дата, адрас) была выкарыстана для стварэньня артыкулу.
 
Як вы бачылі, ў усіх біяграфіях я зьмяшчаў шмат крыніцаў; нікалі не выкарыстоўваў адной крыніцы. Я не капіяваў ужо існуючай біяграфіі, таму што часта іх у Інтэрнэце няма, але самастойна яе тварыў. Я павінен быў доўга шукаць інфармацыі па шматлікіх парталах, на беларускай і расейскай мове, перакладаць з расейскай, кампіляваць. Цяпер вы толькі капіюеце вынік і не пазначаеце пры гэтым, адкуль яго ўзялі. Вам гэта не перашкаджае, так у этычным сэнсе?
 
Друга справа, якую варта абмеркаваць, ці наогул варта гэта рабіць, капіяваць з адной Вікіпэдыі на беларускае мове да другой. Бачце, беларускамоўны чытач і так знайдзе інфармацыі ў Інтэрнэце дзякуючы пошукаваму рухавіку. Падумайце, калі ласка, ці не больш карысным для суполкі будзе напісаць іншы, цалкам новы артыкул, які пазьней іншыя удзельнікі будуць дапоўняць або перакладаць на іншыя мовы, напрыклад польскаю. Як вам вядома, няма ў ніводнай Вікіпэдыі шматлікіх біяграфіі беларускіх дзяржаўных дзеячаў або біяграфіі замежных амбасадараў на Беларусі, калі ўжо любіце міжнародныя адносіны.
 
Спадзяюся, што разумееце мае аргумэнты. Перапрашаю за памылкі, беларускае мовы навучаю самастойна. З павагаю, [[Удзельнік:Bocianski|Bocianski]] 22:51, 20 Студзень 2010 (UTC)