Ў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Nieszczarda2 (размовы | уклад) →Гісторыя: Пра Багушэвіча і Рыпінскага |
Nieszczarda2 (размовы | уклад) →Гісторыя: Паправіў стыль, мову |
||
Радок 14:
Графічна літара ''ў'' паходзіць ад зліцця [[Ѵ|іжыцы]] з [[брэвіс]]ам (Іереѵ̆ская власть, пучина Егеѵ̆ская і да т. п.), што выкарыстоўвалася ў некаторых [[Старабеларуская мова|старабеларускіх]] выданнях [[XVI стагоддзе|XVI]] — пачатку [[XVII стагоддзе|XVII]] стагоддзя. Пазней гэты сімвал ужываўся ў [[Румынская кірыліца|румынскай кірыліцы]], адкуль яе ў [[1837]] годзе запазычылі складальнікі зборкі ўкраінскай паэзіі «[[Русалка днястровая|Русалка днѣстровая]]». У прадмове аўтары, між іншым, пісалі<ref>«…приймилисмо сербскоє ''џ'' (виџу ''wydzu'') и волоскоє ''ў'' (аў, ''αυ Erazm. Rotterd.,'' au, еў, ''ευ'': спѣваў, ''spiwαυ;'' душеў, ''dušευ'')…». ''[[Маркіян Шашкевіч]]'' (1837) [http://www.rastko.org.rs/rastko-ukr/umetnost/knjizevnost/rusalka/rusalka.html «Русалка днѣстровая»], с. 5.{{ref-uk}}</ref>:"…мы прынялі [[Сербская мова|сербскае]] ''џ''… і [[Румынская мова|валоскае]] ''ў''…". У гэтай кнізе ''ў'' выкарыстоўвалі, у асноўным, на месцы этымалагічнага [л], там, дзе гэты гук ужо ператварыўся ў гук [ў] ва [[Украінская мова|ўкраінскай мове]]{{ref+|На сёння, ва [[Украінская мова|ўкраінскай мове]] выражаецца арфаграфічна літарай [[В (літара)|''в'']] у словах кшталту бачи''в''[ў], во''в''[ў]к і г.д.}}.
Упершыню ў сучаснай [[беларуская мова|беларускай мове]] асобная літара для гука ''[w]'' з’явілася ў сярэдзіне [[19 стагоддзе|XIX стагоддзя]] ў беларускай лацінцы ў розных варынтах — ''ú,'' ''курсіўнае'' ''u'', ''u'' з [[гачак]]ам (''ǔ''), ''w̆,'' ''ŭ''. У вершаванай брашуры [[Ян Чачот|Яна Чачота]] «Da milych mužyczkoú», якая была выдадзена ў 1846 годзе, літара выглядала як ''u'' з рыскай — ''ú''. У [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]] выкарыстоўваецца курсіўнае ''u'' (у адрозненне ад звыклага u для галоснага гука [u], напрыклад: jon umie''u''). Звычайная ''u'' на месцы нескладовай змешчаная ў публікацыях [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]] [[1862]]—[[1863]] гадоў. Сустраканыя таксама варыянты ''u'' з [[гачак]]ам (''ǔ'')<ref name="Bulyka">''Булыка А''. У нескладовае // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.4. Мінск: БСЭ. — 1987.</ref>. ''W'' з брэвісам (''w̆'') выкарыстоўваў [[Браніслаў Эпімах-Шыпіла]] (1889). У 1897 выдаецца першы том «[[Люд беларускі|Люду беларускага]]» этнографа [[Міхал Федароўскі|Міхала Федароўскага]]; ва ўсім шматтомніку багата аўтэнтычных тэкстаў, запісаных Федароўскім беларускай лацінкай. У гэтых запісах у пазіцыі пасля галосных гук ''[w] (у нескладовае)'' перадаецца як ''u̯'' (напрыклад: ''kazau̯; pierapau̯zła; jak u̯ziau̯ by u̯ ruku; uhledzieu̯''), у той час як ''ŭ'' выкарыстоўвалася для вельмі кароткага (і ў шпаркай мове выпадаючага) [у] (напрыклад, ''pakazŭwaj; padwiazŭwaje; panakruczŭwała'', ''dziakŭwać Bohu'').
Не пазней за 1870 год асобная літара для гука ''[w]'' трапляе ў [[Беларускі алфавіт|беларускую кірыліцу]]. У 1870 годзе выкарыстоўваць камбінацыю ''у'' з брэвісам як адпаведнік лацінкавай ''ŭ'' для [[Беларуская мова|беларускай мовы]] прапанаваў расійскі даследчык фальклору [[Пётр Бяссонаў]]<ref name=Bulyka /> (ён таксама выкарыстоўвае ''ў'' у кнізе «Белорусские песни», выдання [[1871]], напрыклад: ''я чуў, шоўкову хустку, скарбу жаловаў, а нашаму пану ўсё повялося''). У [[1874]] этнограф [[Павел Шэйн]] выдае кнігу «Белорусские народные песни», у якой аўтарскі тэкст на рускай мове, але перадача аўтэнтычных тэкстаў беларускіх песень па-беларуску. Тут паслядоўна ўжываецца літара ''ў'', напрыклад: ''не даў, слаўны, жоўтымъ зярномъ, а ўзяў вутку, заўтра раненька, нясуць намъ бутэлькі поўненькі''. Ужываецца «ў» і ў «[[Смаленскі этнаграфічны зборнік|Смаленскім этнаграфічным зборніку]]» [[Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі|Уладзіміра Дабравольскага]], выдадзеным у [[1891]] у Санкт-Пецярбургу: ''мужикъ параіў, пра то ня вѣдаў, даўжок, узяў, яны ня ўси.'' Сярод ранніх выпадкаў ужывання кірылічнай літары ''ў'' — апублікаваная ў [[Санкт-Пецярбург]]у ў [[1895]] годзе брашура з вершам — A.J. ([[Аляксандр Ельскі|Александр Ельский]]) «Сынокъ! Расказъ зъ праўдзиваго здарэньня… 1895 року». Ёсць літара ''ў'' і ў пасмяротным выданні [[Янка Лучына|Янкі Лучыны]] «Вязанка» ([[1903]]). Да [[1907]] года ''ў'' пачало ўжывацца ў беларускай кірыліцы больш-менш паслядоўна.
|