Рыцар Янка і каралеўна Мілана: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 46:
 
== Крытыка ==
Кніга з’яўляецца ўнікальнай тым, што яе можна назваць сапраўдным [[Беларускае фэнтэзі|беларускім фэнтэзі]]<ref name="Рацыя" />. Як адзначылі ў самім выдавецтве, кніга была вельмі ўпадабаная юнымі чытачамі<ref>{{cite web |url=http://www.dompressy.by/2021/08/19/19-avgusta-2021-g-v-11-00-u-press-centry-doma-pressy-adbylasya-press-kanferencyya-na-temu-slova-pismennika-praz-stagoddzi-%D1%9E-buduchynyu/ |title= 19 августа 2021 г. в 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Слова пісьменніка: праз стагоддзі ў будучыню»|author= |date= 19 жніўня 2021 | publisher=РУП «Дом прэсы» |accessdate=2021-08-29 |archiveurl= http://web.archive.org/save/http://www.dompressy.by/2021/08/19/19-avgusta-2021-g-v-11-00-u-press-centry-doma-pressy-adbylasya-press-kanferencyya-na-temu-slova-pismennika-praz-stagoddzi-%D1%9E-buduchynyu/|archivedate= 2021-08-29}}</ref><ref>{{YouTube|sLu7Y9IQauE|Відэаролік|start=24m21s}} Прэс-канферэнцыя «Слова пісьменніка: праз стагоддзі ў будучыню». Прэс-цэнтр Дома прэсы, 19 жніўня 2021 (гл. ад 24 хв. 21 с.)</ref>.

У маі 2021 года ў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Нацыянальнай акадэміі навук]] прайшоў II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі, на якім, сярод іншых, быў прадстаўлены даклад «Ідэйна-вобразныя пошукі ў кнізе казак Алега Грушэцкага „Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства“», аўтар даклада — літаратуразнаўца і навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязей літаратур «[[Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры|Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі]]» [[Таццяна Пятроўна Барысюк|Таццяна Барысюк]]<ref>{{кніга|аўтар = |загаловак =II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі |спасылка =http://livingheritage.by/resource/kanferentsyi/2021_Forum_kazki_Pragrama.pdf |месца = Мн.|выдавецтва = [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН РБ]][[Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры|ЦДБКМЛ]]|год = 2021|старонкі =15, 17 |старонак = 20 |isbn = |тыраж = }}</ref>. Літаратуразнаўцы, якія таксама прымалі ўдзел у навуковай канферэнцыі, пагадзіліся, што твор з’яўляецца высокамастацкім, сімволіка-алегарычным, і базуецца на беларускім фальклоры. А сама Таццяна Барысюк лічыць, што ён нават варты экранізацыі або інсцэніроўкі<ref>{{cite web |url=https://www.facebook.com/oleg.grushecki/posts/3896470967117193 |title= Сёння выступіла на II Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі |author=[[Таццяна Пятроўна Барысюк|Таццяны Барысюк]] |date=27 мая 2021 | publisher=Facebook |accessdate=22 чэрвеня 2021 |archiveurl=https://web.archive.org/save/https://www.facebook.com/oleg.grushecki/posts/3896470967117193 |archivedate= 22 чэрвеня 2021}}</ref>.
 
Навуковы супрацоўнік [[Дзяржаўны літаратурны музей імя Максіма Багдановіча|Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча]] літаратурны крытык газеты «[[Літаратура і мастацтва (газета)|Літаратура і мастацтва]]» [[Таццяна Будовіч|Яна Будовіч]] кажа, што пачатак апавядання пачынаецца, здаецца, і не з самага арыгінальнага хода, бо завязка пабудаваная па класічнай схеме, але арыгінальнасць твора выяўляеццацца далей па сюжэце. У сцэне з гарцукамі, пачварнымі чорнымі чалавечкамі з чорнымі лютымі тварамі, якія, ледзь кранаючыся травы, скачуць па наваколлі на невялічкіх карузлікавых конях і пры гэтым злосна смяюцца дзіцячымі пранізлівымі галасамі, Будовіч бачыць алюзію, адсыл на «[[Дзікае паляванне караля Стаха]]». Галоўных герояў кнігі, юных Янку і Мілану, аўтару атрымалася надзяліць нестандартным мысленнем, што, па словах крытыка, ярка выяўляецца ў тым, як яны распрацоўвалі стратэгічныя планы бітваў. Майстэрству тых малалетніх стратэгаў пазайздросцілі б праслаўленыя палкаводцы, тут ёсць чаму павучыцца, лічыць Таццяна Будовіч. Юным героям кнігі прысутны еднасць, дабрыня, ахвярнасць, велікадушнасць і арыентаванасць у бок святла. Усё гэта спрыяе здзяйсненню самых смелых дзіцячых памкненняў. Ёсць у дзіцячай казцы і алюзіі на шэраг дарослых праблем. Асэнсоўваючы твор, крытык філасафічна заўважае: «няма казак лепшых ад тых, што складаюцца самім жыццём». На думку Яны Будовіч кніга будзе цікавай не толькі дзецям, але і дарослым, бо «яна вучыць непрамалінейна мысліць, знаходзіць выйсце там, дзе яго, здавалася б, няма і быць не можа, думаць і клапаціцца найперш пра тых, хто побач: калі ёсць адчуванне еднасці, пераадолець магчыма ўсё»<ref name="Будовіч" />.