Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: арфаграфія, перанесена: адміністратыўна → адміністрацыйна з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту''' (мае таксама назвы  — ''Рэвалюцыйны камітэт, Часовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт, ВРК Заходняй вобласці, Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Мінска і Заходняга фронту, Мінскі ВРК, Ваенрэўком Мінскага Савета, Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Паўночна-Заходняй вобласці і Заходняга фронту'')  — часовы рэвалюцыйны орган па правядзенні ўзброеннага паўстання на тэрыторыі беларускіх губерняў і [[Заходні фронт, Першая сусветная вайна, Расія|Заходнім фронце]] ў кастрычніку—лістападзе [[1917]]. Прыкладам для арганізацыі паслужыў [[Петраградскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт|Петраградскі ВРК]]. Рашэнне аб утварэнні ВРК Заходняга фронту бальшавікі Мінска прынялі 26 кастрычніка ([[8 лістапада]]) [[1917]]. Ядро камітэта склалі прэзідыум [[Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў|Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў]], бюро Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў Заходняй вобласці, бальшавіцкая фракцыя камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняга фронту, прадстаўнікі Мінскага раённага чыгуначнага камітэта і ўсіх вайсковых часцей Мінска.
 
У загадзе №  2 ВРК Заходняга фронту ад [[16 лістапада|3(16) лістапада]] [[1917]] гаварылася, што камітэт «пашырае свой уклад: у яго запрашаюцца па адным прадстаўніку ад кожнага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Паўночна-Заходняй вобласці...вобласці…» і па адным ад ваенна-рэвалюцыйных камітэтаў Заходняга фронту. [[5 лістапада|5(18) лістапада]] 1917 газета [[Звязда (1917)|«Звязда»]] паведамляла, што «Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту ўжо аформіўся і прыступіў да работы».
 
У склад камітэта ўваходзілі лідары бальшавікоў беларускіх губерняў [[Іван Якаўлевіч Алібегаў|І.  Я.  Алібегаў]], [[Станіслаў Ігнатавіч Берсан|С.  І.  Берсан]], [[Васіль Васілевіч Вашкевіч|В.  В.  Вашкевіч]], [[Майсей Іосіфавіч Калмановіч|М.  І.  Калмановіч]], [[Васіль Віктаравіч Каменшчыкаў|В.  В.  Каменшчыкаў]], [[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В.  Г.  Кнорын]], [[Мікалай Іванавіч Крывашэін|М.  І.  Крывашэін]], [[Карл Іванавіч Ландэр|К.  І.  Ландар]] (старшыня бюро ВРК), [[А. Ф. Мяснікоў]], П.  М.  Палукараў, [[Мікалай Уладзіміравіч Рагазінскі|М.  У.  Рагазінскі]], У.  С.  Селязнёў, У.  М.  Фрэйман, А.  М.  Цярэнцьева, С.  Я.  Шчукін і інш. (усяго больш за 25 чал.). Выдаваў [[Бюллетень Военно-революционного комитета Западного фронта (1917)|«Бюллетень Военно-революционного комитета Западного фронта»]].
 
Адначасова з выкананнем функцый задушэння супраціўлення контррэвалюцыйных сіл ВРК займаўся адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю. З мэтай стварэння пастаянных і адзіных краявых і франтавых органаў бальшавіцкай улады, ажыццяўлення мерапрыемстваў па нармалізацыі гаспадарчага жыцця ў складзе камітэта былі адддзелы:
Радок 14:
* інфармацыйны
 
Агульнае кіраўніцтва работай аддзелаў ажыццяўляла бюро ВРК, у якое ўваходзілі прадстаўнікі ад кожнага аддзела. ВРК расшырыў свае паўнамоцтвы на ўсе адміністрацыйныя шстановыўстановы, суд, пошту, тэлеграф, вырашаў розныя канфлікты, пасылаў сваіх прадстаўнікоў для арганізацыі рэўкомаў на месцах. Накіраваў на дапамогу Мінскаму Савету браняпоезд, браневікі, рэвалюцыйны 60-ы Сібірскі полк. [[17 лістапада|4(17) лістапада]] 1917 распусціў эсэра-меншавіцкі [[Камітэт выратавання рэвалюцыі Заходняга фронту|Камітэт выратавання рэвалюцыі]], удзельнічаў у ліквідацыі [[Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага|Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага]] ў [[Магілёў|Магілёве]], блакіраваўяе сваімі войскамі з поўдня ў раёне [[Жлобін]]а, паставіў пад кантроль сваіх камісараў работу чыгуначных станцый. Ажыццяўляў кантроль над штабам Заходняга фронту, арыштаваў ваеннага камісара Часовага ўрада на Заходнем фронце, змясціў галоўнакамандуючага Заходнім фронтам [[Пётр сямёнавіч Балуев|П.  С.  Балуева]], які адмовіўся падпарадкавацца бальшавіцкай уладзе, і назначыў на яго месца члена ВРК [[Васіль Віктаравіч Каменшчыкаў|В.  В.  Каменшчыкава]]. Неаднаразова звяртаўся да салдат з заклікам накіраваць свае намаганні на барацьбу за хутчэйшае падпісанне міру, накіраваў у штаб нямецкага Усходняга фронту дэлегацыю, якая 21 лістапада ([[4 снежня]]) 1917 падпісала ў [[Аграгарадок Солы|мяст. Солы]] дагавор пра перамір'еперамір’е на Заходнем фронце.
 
Прымаліся самыя жорсткія меры для спынення сабатажу на прадпрыемствах і ва ўстановах Мінска. Паводле загада №  14 ВРК Заходняга фронту былі распушчаны камітэт [[Усерасійскі земскі саюз|Усерасійскага земскага саюза]]. Ва ўправу Мінскага губернскага прадуктовага камітэта «для кантролю і ажыццяўлення ўсіх распараджэнняў ВРК і Савета Народных Камісараў» быў назначаны прадстаўнік ВРК салдат Т. Швалёў. На прадметы першай неабходнасці і прадукты былі ўстаноўлены цвёрдыя цэны. Загады ВРК паведамляюць пра суровыя меры пакарання, што прымаліся ў дачыненні да грабежнікаў, хуліганаў і п'яніцп’яніц, забарону продажу і вырабу спіртнога і інш. Каравульная служба была арганізавана «па ўсёй строгасці гарнізоннага статута».
 
У адпаведнасці з законам аб друку ВРК Заходняга фронту закрыў некалькі антыбальшавіцкіх газет, у т.л. «Гомельскую жизнь», [[Новое варшавское утро (1915)|«Новое Варшавское утро»]], «Минскую жизнь», «Минскую искру» і інш. Праводзіў работу па падрыхтоўцы і скліканні [[З'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці|з'ездаз’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці]], [[III з'езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў|Трэцяга з'ездаз’езда Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў]], [[II з'езд армій Заходняга фронту|Другога з'ездаз’езда армій Заходняга фронту]], якія выбралі органы бальшавіцкай улады.
 
Спыніў дзейнасць ВРК Заходняга фронту 26 лістапада ([[9 снежня]]) 1917 пасля стварэння [[Аблвыканкамзах|Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сячлянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці]] і фронту (Аблвыкамзаха) і [[Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту|Савета народных камісараў Заходняй вобласці і фронту]].
 
== Літаратура ==
* Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Документы и материалы: 40 лет 1917—1957 / Ин-т истории партии ЦК КПБ—филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС, Институт истории Академии наук БССР, Архивное управление БССР; [Сост.: В.  В.  Скоробогатый и др.]. Т. 1.: Белоруссия в период подготовки социалистической революции: Февраль—октябрь 1917  г. / Редкол.: Т.  С.  Горбунов и др.  — Мн.: Государственное издательство БССР, 1957.  — 1005, [2] с.
* Победа Советской власти в Белоруссии / Редкол.: И.  И.  Минц и др.  — Мн.: Наука и техника, 1967.  — 506, [1] c., [1] л. портр.
* Стужынская, Н.  І.  Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту / Н.  І.  Стужынская // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М.  В.  Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э.  Э.  Жакевіч. Т. 2: Беліцк—Гімн / Рэдкал.: Б.  І.  Сачанка (гал. рэд.) і інш.  — Мн.: БелЭн, 1994.  — 536 с.  — С. 181—182.  — ISBN 5-85700-142-0.
* Стужынская, Н.  І.  Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту ў Кастрычніцкай рэвалюцыі / Н.  І.  Стужынская // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук.  — 1985.  — №  1.  — С.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1795—1918)]]