Гістарыяграфія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ellis Novak (размовы | уклад) →Этапы развіцця: вікіфікацыя |
|||
Радок 13:
== Этапы развіцця ==
Спробы асэнсавання развіцця гісторыі як віду дзейнасці ў межах літаратурнай і агульнафіласофскай традыцыі прадпрымаліся ўжо ў антычны час і эпоху Адраджэння ([[Цыцэрон]], [[Франчэска Патрыцы]], [[Жан Бадэн]] і інш.). Аднак само паняцце «гістарыяграфія» ужывалася толькі ў межах першага вызначэння. У XVII—XVIII стст. яно паступова выціскае іншыя тэрміны, якія азначалі занятак [[гісторыя]]й ([[Аналы|аналістыка]], [[летапіс]]анне), а тых, хто займаўся гісторыяй, называлі ''«гістарыёграфамі»''. У XVIII—XIX стст. у Францыі, Расіі і Прусіі існавала афіцыйная пасада гістарыёграфа. Першым у Францыі яе атрымаў [[Вальтэр]]. У Расіі яна прысвойвалася вядомым вучоным і пісьменнікам (
Да пач. XIX ст. з набыццём [[гісторыя]]й навуковага статусу склалася традыцыя ўключаць у гістарычныя творы абавязковую крытычную частку, якая прызначалася для разгляду прац папярэднікаў. Распаўсюдзіліся творы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітых гісторыкаў. Такія простыя формы апісання мінулага гісторыі набылі назву гістарыяграфіі, але яны не задавальнялі некаторых даследчыкаў. Таму [[Ё. Г. Дройзен]], [[М. В. Каяловіч]], Дж. Б. Бэры прапаноўвалі разглядаць пераемнасць ідэй, метадаў і спосабаў гісторыяпісання.
Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна сфарміравалася ў [[XX стагоддзе
У першым савецкім падручніку па гістарыяграфіі (1941 г.) яна вызначалася толькі як гісторыя гістарычнай навукі. Ва ўмовах панавання адзінай марксісцкай філасофіі, роля гістарыяграфіі абмяжоўвалася вывучэннем такіх кірункаў, як 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых устаноў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).
|