Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 1:
{{КПБ}}
'''Камуністы́чная па́ртыя (бальшавіко́ў) Літвы́ і Белару́сі''' ''(КП(б)ЛіБ)''. Утворана ў выніку аб'яднання [[Камуністычная партыя Беларусі (1918)|Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі]] і [[КПЛіЗБ|Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі]] з прычыны аб'яднання Літвы і Беларусі ў адзінае дзяржаўнае ўтварэнне — [[Літбел|Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку]] (Літбел).
 
== Гісторыя ==
На [[II з'езд КП(б)Б|аб'яднаўчым з'ездзе]] 4 — 6 сакавіка 1919 года ў [[горад Вільнюс|Вільні]] выбраны ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, які [[8 студзеня]] [[1919]] г. стварыў Прэзідыум ЦК партыі ў складзе [[Вінцас Міцкявічус-Капсукас|В. С. Міцкявічуса-Капсукаса]] (старшыня), [[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В. Г. Кнорына,]] [[Зігмас Іонавіч Алекса|З. І. Ангарэціса]], [[Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў|А. Ф. Мяснікова]], [[Якаў Генрыхавіч Далецкі|Я. Г. Далецкага]], С. В. Іванова.
 
24 красавіка 1919 года Прэзідыум ЦК КП(б)ЛіБ падзелены на Палітбюро і Аргбюро ЦК КП(б)ЛіБ. З прычыны наступлення польскіх войск Палітбюро ЦК КП(б)БліБ у красавіку 1919 года абвясціла рэспубліку на ваенным становішчы і пачало мабілізацыю ў армію камуністаў, камсамольцаў і спачуваючых. Аднак наладзіць актыўнае супраціўленне польскім войскам не ўдалося. 21 красавіка 1919 года польскія войскі захапілі сталіцу Літбела Вільню, 8 жніўня — [[горад Мінск|Мінск]], да верасня 1919 года — усю тэрыторыю рэспублікі.
 
Пасля акупацыі Мінска ЦК КП(б)ЛіБ пераехаў у Бабруйск, потым у Смаленск, адкуль кіраваў падпольным і партызанскім рухам. 3 верасня 1919 года створана [[Бюро па нелегальнай рабоце]] (старшыня Міцкявічус-Капсукас). На акупіраванай тэрыторыі выдаваліся газеты «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Komunistas» («Камуніст», літоўская), [[Млот (1918)|«Młot»]] («Молат», польская).
 
Пасля вызвалення Беларусі ад польскіх інтэрвентаў (ліпень — жнівень 1920 года) ЦК КП(б)ЛіБ вярнуўся ў Мінск, дзе ўжо дзейнічала Мінская губернская партыйная арганізацыя. 30 ліпеня 1920 года створаны Мінскі губернскі камітэт КП(б)ЛіБ.
 
Пасля прыняцця Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь Аргбюро ЦК РКП(б) 9 жніўня прыняло пастанову аб перайменаванні Мінскага губернскага камітэта КП(б)ЛіБ, захаваўшы агульную назву партыі — КП(б)ЛіБ, у Цэнтральнае Бюро КП(б)Б.
 
У пачатку верасня 1920 года ЦБ КП(б)Б унесла ў ЦК РКП(б) прапанову аб ліквідацыі КП(б)ЛіБ і стварэнні ў рамках РКП(б) Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі і Кампартыі (бальшавікоў) Літвы.
 
8 лістапада 1920 года ЦК КП(б)Б вырашыла наступную партыйную канферэнцыю назваць [[III з'езд КП(б)Б|Трэцім з'ездам КП(б)Б]].