Дзмітрый Уладзіміравіч Білазерчаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Спартсмен}} '''Дзмітрый Уладзіміравіч Білазерчаў''' ({{lang-ru|Дми́трий Влади́мирович Билозе́рчев}}; нар. {{ДН|22|12|1966}}, {{МН|Масква||}}, СССР) — савецкі гімнаст, трохразовы алімпійскі чэмпіён 1988 года, 8-разовы чэмпіён свету, чатырохразовы сярэбраны прызёр чэмпіяна...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:51, 22 верасня 2021

Дзмітрый Уладзіміравіч Білазерчаў (руск.: Дми́трий Влади́мирович Билозе́рчев; нар. 22 снежня 1966, Масква, СССР) — савецкі гімнаст, трохразовы алімпійскі чэмпіён 1988 года, 8-разовы чэмпіён свету, чатырохразовы сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету, дзесяціразовы чэмпіён Еўропы. Заслужаны майстар спорту СССР (1983).

Дзмітрый Уладзіміравіч Білазерчаў
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзіўся 22 снежня 1966(1966-12-22)[1] (57 гадоў)
Грамадзянства
Рост 169 см
Вага 70 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Абсалютны чэмпіён свету (1983 і 1987 гадоў). Чэмпіён свету ў камандным першынстве (1987), у практыкаваннях на кані (1983 і 1987), кольцах (1983) і перакладзіне (1983 і 1987), сярэбраны прызёр у камандным першынстве (1983), у вольных практыкаваннях (1983), у практыкаваннях на кольцах (1987) і брусах (1987). Двухразовы абсалютны чэмпіён Еўропы (1983 і 1985). Двухразовы чэмпіён СССР (1983 і 1988).

У пачатку 1990-х стварыў фірму ТЭС, якая заключыла кантракты з вядучымі савецкімі гімнастамі, дапамагаючы ім рыхтавацца і выступаць на буйных міжнародных спаборніцтвах і камерцыйных турнірах.

У 1993 годзе пераехаў у ЗША, дзе першы час працаваў трэнерам у Арэгоне. З 2005 года працуе асістэнтам галоўнага трэнера ў Універсітэце штата Агая.

Сын Дзмітрыя — Аляксей Дзмітрыевіч Білазерчаў — таксама гімнаст, абсалютны чэмпіён ЗША 2007 сярод юніёраў, трэніруецца ў свайго бацькі. Дачка Аліса — таксама гімнастка.

Разам са сваёй жонкай з’яўляецца ўладальнікам гімнастычнай залы «The United Sports Academy» ў Бівертане, у штаце Арэгон.

  1. Dmitri Bilozerchev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.