Адам Шульга: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Removing Трупа_Ігната_Буйніцкага_.jpg, it has been deleted from Commons by JuTa because: Source of derivative work not specified since 14 March 2021.
дадаў інфармацыю
Радок 10:
Але перад выступамі ў Пецярбургу трупа Буйніцкага у 1911 годзе паспела захапіць таксама і мінскую публіку. [[Язэп Дыла]] пісаў: {{цытата|І вось трэці сігнал! У відоўні цёмна, заслона ўзнеслася, і на сцэне пад гукі цымбалаў, скрыпак і дуды Буйніцкі са сваімі дочкамі і іншымі малайцамі-танцорамі пачаў весці „Лявоніху“… Было на што паглядзець! Такой „Лявоніхі“ і ў такім бліскучым выкананні я яшчэ ніколі і нідзе не бачыў!.. А „Мельнік“, а „Юрка“, а „Мяцеліца“!!! Ды гэта ж была сапраўдная нястрымная мяцеліца!.. Далей пайшлі „Верабей“, „Гневаш“, „Антошка“! А „Чабор“! І скуль толькі ў іх бралася гэтулькі энергіі і нязморанасці пры выкананні танцаў?! Здавалася, што нават вопратка, у якую яны былі апрануты, жыла на іх!.. Ніводзін самы таленавіты балетмайстар не мог бы не пазайздросціць Ігнату Буйніцкаму ў такой пастаноўцы нацыянальных беларускіх танцаў!.. Творча-арганізатарскі талент Буйніцкага прыдаў народным беларускім танцам столькі захаплення, столькі мастацкай прыгажосці|}}
 
[[Файл:Дуда Е. Раманаў.jpg|міні|Магчымая дуда Адама Шульгі]]
Імаверна, што дуда выяву якой выкарыстаў у сваёй публікацыі («Белорусский сборник» (Вільня, 1912), беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг, [[Еўдакім Раманавіч Раманаў]], была дудо Адама Шульгі. Пра гэта сведчыць тое, што дуда гэтая вельмі падобная да так званай дуды Ігната Буйніцкага, падоранай акторам Людаміру Міхалу Рагоўскаму, а пасля апынулася ў зборх беларускага музея [[Іван Луцкевіч|Івана Луцкевіча]] ў Вільні. Пасля ліквідацыі музея перайшла ў фонды аднаго з літоўскіх музеяў. Здабленні адной і другой дудзе зробленыя ў тых самых месцах і маюць вельмі падобныя ўзоры. Падобныя таксама памеры, прапорцыі і форма меха. Магчыма абыдва інструменты зрабіў адзін майстра. На сувязь з тэатрам Буйніцкага і Адам Шульгом указвае таксама паходжанне дуды з Дзісенскага павету. Сам Раманаў пісаў у сваёй публікацыі, што ўжо ў той час было нялёгка знайсці цікавы інструмент. Больш за тое Раманаў прымаў удзел у беларускіх вечарынах, у якіх з 1910 году актыўны ўдзел прымала трупа Ігната Буйніцкага і дудар Адам Шульга.
 
Ад дудара Адама Шульгі была запісаная мелодыя «Чы-чы, чы-чы, верабей...». Запіс быў апублікаваны ў «Дзіцячым сьпеўніку» [[Антон Антонавіч Грыневіч|Антона Грыневіча]] ў 1925 годзе ў Вільні. Гэтая мелодыя лічыцца неафіцыйным гімнам фэсту [[Дударскі рэй]].