Эдуард Мікалаевіч Успенскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
Друкуецца з 1960. Творы Э. Успенскага выхоўваюць у дзецях любоў да дабра і прыгажосці, па-даросламу ставяць сур’ёзныя маральныя праблемы. Па многіх яго творах зняты мультфільмы.
 
Шырокую вядомасць набылі яго кніжкі для дзяцей: аповесці-казкі «Кракадзіл Гена і яго сябры» (1966), «Уніз па чарадзейнай рацэ» (1972; экранізавана пад назвай «Там, на невядомых сцежках», 1982), «Гарантыйныя чалавечкі» (1975), «Жаб Жабыч Скавародкі»" (1999); п’есы «Чабурашка і яго сябры» (1970), «Спадчына Бахрама» (1973), «Адпачынак кракадзіла Гены» (1974, усе разам з Р. Качанавым); зборнікі вершаў «Усё ў парадку» (1976), «Калі быў бы я дзяўчом» (1983) і інш.
 
Першая кніга Э. Успенскага пра Дзядзьку Фёдара «Дзядзька Фёдар, пёс і кот» была апублікавана ў 1974 годзе. Галоўным героем быў шасцігадовы хлопчык, якога звалі дзядзькам Фёдарам за тое, што ён быў вельмі самастойным. Пасля таго, як бацькі забаранілі яму пакінуць у кватэры бяздомнага ката Матроскіна, Дзядзька Фёдар пайшоў з дому. Разам з Матроскіным і сабакам Шарыкам яны ўтрох пасяліліся ў вёсцы Прастаквашына. Знайшоўшы скарб, яны змаглі купіць трактар, што ездзіў на супе і бульбе. Па кнізе былі знятыя мультыплікацыйныя фільмы «Трое з Прастаквашына», «Канікулы ў Прастаквашына» і «Зіма ў Прастаквашына».
 
Аўтар гістарычнага рамана «Лжэдзмітрый Другі сапраўдны» (1999).
 
{{зноскі}}