Самуэль Кастравіцкі (1788—1859): Розніца паміж версіямі
Новая старонка: '{{шляхціц}} {{цёзкі2|Кастравіцкі}} '''Самуэль Кастравіцкі''' (1788—1859) — памешчык, фундатар мураванага касцёла ў Ваверцы. == Біяграфія == Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага Род Кас...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 00:10, 19 кастрычніка 2021
Самуэль Кастравіцкі (1788—1859) — памешчык, фундатар мураванага касцёла ў Ваверцы.
Самуэль Кастравіцкі | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1788 |
Смерць | 1859 |
Род | Кастравіцкія[d] |
Бацька | Ігнат Кастравіцкі[d] |
Жонка | Ганна з Залескіх[d] |
Дзеці | Люцыян Кастравіцкі |
Бітвы |
Біяграфія
Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Кастравіцкіх герба «Байбуза». Нарадзіўся ў сям’і Ігната Самуэлевіча Кастравікага, лідскага дэлегата ў Віленскай радзе паўстання, лідскага камісара, генерала ВКЛ 1792, уладальніка Ваверкі. Бацька удзельнічаў у напалеонаўскіх паходах. На радзіму не вярнуўся, рэшту жыцця пасля 1813 г. дажываў у Вене.
На сродкі Самуэля Кастравіцкага ў 1840 годзе ў Ваверцы быў пабудаваны адзін з лепшых мураваных касцёлаў з гіпсавымі скульптурамі на столі, дзве з якіх захаваліся і дагэтуль. Ён жа ў Паперні пабудаваў цудоўную канюшню з порцікам і каланадай, дзе трымаўся табун чыстакроўных арабскіх коней, атрыманых у пасаг яго жонкай Ганнай Залескай. Самуэль Кастравіцкі эміграваў у Вену, дзе ад бацькі застаўся палац, і заняўся выхаваннем і адукацыяй сваіх дачок Мяланні і Юліі ды сына Люцыяна.