ФК Славія Мазыр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Рэзервовы склад: - Дулуб, Юрчанка
арфаграфія
Радок 39:
Сезон 2017 атрымаўся для мазырскага клуба няўдалым. З пачатку сезона каманда апынулася ўнізе табліцы, аднак мела пеавагу перад [[ФК Нафтан|«Нафтанам»]] і [[ФК Іслач|«Іслаччу»]], якія пачалі чэмпіянат з ачковымі штрафамі. У другой палове сезона «Славія» атрымала ўсяго адну перамогу, у той час як «Іслач» стала набіраць ачкі і, перагнаўшы мазырскую каманду, пакінула яе на 15-м месцы. Перад апошнім турам галоўны трэнер [[Юрый Пунтус]] быў адхілены ад кіравання камандай, аднак пад кіраўніцтвам [[Міхаіл Марціновіч|Міхаіла Марціновіча]] «Славія» саступіла ў апошнім туры [[ФК Тарпеда-БелАЗ|«Тарпеда-БелАЗ»]] (0:2), засталася на перадапошнім радку і вылецела ў Першую лігу.
 
Перад сезонам 2018 Міхаіл Марціновіч быў зацверджаны галоўным трэнерам. Клуб здолеў захаваць асноўных ігракоў, у тым ліку легіянераў [[Ігар Кастроў|Ігара Кастрова]] і [[Максім Слюсар|Максіма Слюсара]], аднак пры гэтым больш шанцаў атрымала моладзь. Нягледячы на няўдалы старт, «Славія» хутка далучылася да шэрагу лідараў і ў барацьбе з [[ФК Энергетык-БДУ|«Энергетыкам-БДУ»]] і [[ФК Белшына|«Белшынай»]] выйшла пераможцам, за тур да фінішу забяспечыўшы сабе першапершы радок. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з часу іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння.
 
Сезон 2019 у Вышэйшай лізе каманда пачала добра, аднак у другой палове сезона вынікі сталі пагаршацца. Тым не менш, паспяховы фініш дазволіў «Славіі» заняць восьмы радок. Сезон 2020 каманда праводзіла пераважна ў ніжняй палове табліцы і ў выніку стала дзявятай.