Універсітэт «ESIC»: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: «{{Картка ўніверсітэта |назва = Універсітэт «ESIC» |скарачэнне = |эмблема = |выява = ESIC Campus Pozuelo.jpg |арыгінал = {{lang-es|ESIC Universidad}} |міжназва = |ранейшае = |дэвіз = |заснаваны = 1965 |зачынены = |рэарг...»
(Няма розніцы)

Версія ад 15:26, 14 студзеня 2022

Універсітэт «ESIC» (ісп.: ESIC Universidad) — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Пасуэла-дэ-Аларкон каля Мадрыда.

Універсітэт «ESIC»
ісп.: ESIC Universidad
Арыгінальная назва ісп.: ESIC Universidad
Заснаваны 1965
Размяшчэнне Пасуэла-дэ-Аларкон
Сайт esic.edu

Гісторыя

Вучэльня заснавана як Вышэйшая школа камерцыйных інжынераў (ісп.: Escuela Superior de Ingenieros Comerciales, ESIC) у 1965 годзе святарамі каталіцкага ордэна Найсвяцейшага Сэрца Ісуса. Пазней вучэльня змяніла назву на Школу бізнеса і маркетынга «ESIC» (англ.: ESIC Business and Marketing School). Тады гэта быў цэнтр пры некалькіх універсітэтах.

У 2019 годзе Мадрыдскі рэгіянальны парламент ўхваліў законапраект, які дазваляў стварыць універсітэт, каб навучальная ўстанова магла выкладаць і выдаваць свае ўласныя ступені і кваліфікацыі, не прывязваючыся да іншага ўніверсітэта. Рашэннем рэгіянальнага парламента, які ўхваліў прапанову большасцю галасоў, завяршыўся працэс, ініцыяваны вучэльняй у ліпені 2014 года, калі яна запытала дазвол ва ўрада сталічнага рэгіёна на стварэнне універсітэта.

Зноскі

Спасылкі