Марцін Чаховіц: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: вікіфікацыя, аўтаматычная перапрацоўка спасылкі на ЭнцВКЛ з дапамогай AWB
Rescuing 0 sources and tagging 1 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 34:
У чэрвені 1561 на заданне Радзівіла ездзіў у [[Швейцарыя|Швейцарыю]] да [[Жан Кальвін|Жана Кальвіна]] з мэтай прымірыць яго з [[Джорджыа Б'яндрата]]м, якога Кальвін вінаваціў у прапагандзе ідэй [[Мігель Сервет|Мігеля Сервета]], тады як сам Радзівіл яму сімпатызаваў. Прыбыўшы ў верасні ў [[Цюрых]], Марцін прывёз з сабой лісты і шчодрыя падарункі ад свайго патрона. За тры дні перабывання ў месце Чаховіц даведаўся ў вядомага пратэстанцкага школьнага настаўніка апісанне парадкаў мясцовай школы, якія планаваў выкарыстаць як узор для стварэння падобнай навучальнай установы ў Вільні. Па дарозе дадому наведаў [[Маравія|Маравію]], дзе азнаёміўся з ладам жыцця аднае з [[Анабаптысты|анабаптысцкіх]] грамадаў.
 
Вярнуўшыся ў Вільню, пачаў прамаўляць у кальвінісцкім зборы ў духу сацыяльнага радыкалізму. Акрамя прапаведнцкай дзейнасці, браў удзел у сінодах літоўскіх антытрынітарыяў, дзе выступаў у абарону вучэння анабаптыстаў, чым выклікаў нездавальненне ўмераных антытрынітарыяў. У 1564 адбыўся яго трохдзённы дыспут з Мікалаем Вяндгоўскім, на падставе якога Чаховіц падрыхтаваў трактат «Трохдзённы дыспут пра хрышчэнне дзяцей», з прычыны смерці князя Радзівіла апублікаваны толькі ў 1583 годзе<ref name="НФЭ">Абушенко В. Л. [http://slovari.yandex.ru/~книги/Религия/Чаховиц/ Чаховиц]{{Недаступная спасылка}} // Религия: Энциклопедия / сост. и общ. ред. А. А. Грицанов, Г. В. Синило. — Мн.: Книжный Дом, 2007. — 960 с — (Мир энциклопедий).</ref>.
 
З-за ціску з боку кальвіністаў і [[магістрат]]у быў вымушаны пакінуць Вільню і замешкаў у [[Куявія|Куявіі]], у маёнтку [[Ян Немаеўскі|Яна Немаеўскага]], які, з'яўляючыся кальвіністам, пад яго ўплывам схіліўся да антытрынітарызму. У маёнтку Немаеўскага Чаховіц заснаваў грамаду, сябры якой каля 1570 года адмовіліся ад усіх займаных дзяржаўных пасад і прадалі маёмасць, раздаўшы грошы бедным. Разам з Немаеўскім Чаховіц перабраўся ў [[Люблін]], дзе разам зладзілі буйную грамаду [[Польскія браты|польскіх братоў]].