Юрый Караль Глябовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ++
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Юрый (Ежы) Караль Мікалаевіч ГЛЯБОВІЧ}} ([[1603]]/[[1605]]? — [[18 красавіка]] [[1669]], [[Заслаўе]]) — дзяржаўны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
 
Сын [[Мікалай Янавіч Глябовіч|Мікалая Глябовіча]]<ref>(† 1632) ваявода смаленскі (з 1611), кашталян віленскі (з 1621).</ref> і Марцэбелы Карэцкай. У 1633 г. прызначаны старостай анікштанскім і радашковіцкім. Палітычную кар'еру пачаў у чэрв. 1639 г., як некалі і яго бацька, атрымаўшы тытул каралеўскага падчашыя. У тым жа 1639 г. прызначаны на пасаду падскарбія літоўскага. У 1640 г. жаніўся на Кацярыне Радзівіл<ref>сястра [[Януш Крыштафавіч Радзівіл|Януша Радзівіла]].</ref> У 1643 г. прызначаны ваяводай смаленскім. Шмат часу адаў умацаванню фартыфікацый [[Смаленск]]а, часова пакінуўшы за гэтым палітычныя справы ў Вільні, Кракаве і Варшаве, дзе з'яўляўся рэдка. У сакав. 1644 г. і ў 1645 г. прымаў актыўны ўдзел у паседжаннях Сената Рэчы Паспалітай. Падчас безкаралеўя прыехаў у Кракаў толькі ў лістападзе, каб прыняць удзел у выбарах і падпісаць элекцыйны дыплом [[Ян Казімір Ваза|Яна Казіміра Вазы]]. Падчас каранацыйнага сойму паднімаў пытанні датычныя абароны Смаленска. У 1650 г. удзельнічаў у працы створанай у Вільні камісіі па пытаннях фінансавання войска [[ВКЛ]]. У 1651 г. быў камісарам пры заключэнні міру з казакамі ў Белай Царкве, а затым у перамовах з казакамі ў 1659 г. У 1653 г. з ваяводства смаленскага прызначаны старастам жамойцкім. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667) удзельнічаў у ваенных дзеяннях. У 1655 г. прыняў пратэктарат Швецыі, у ліку іншых падпісаўшы [[Кейданская ўнія, 1655|Кейданскую ўнію]]. Пазней, як камісар удзельнічаў у дыпламатычных і мірных перамовах з Расіяй (1660, 1662, 1664). З 1659 г. знаходзіўся ў перапісцы з [[Багуслаў Радзівіл|Багуславам Радзівілам]], з нагоды ўладанняў апошняга на тэрыторыі ВКЛ. У складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай падпісаў [[Андрусаўскае перамір'е]] у студз. 1667 г. і, як адзначаюць сучаснікі, сыграў значную ролю ў яго заключэнні. Ю. Глебавіч прытрымваўся на перамовах пазіцыі кампрамісу з Расіяй, хоць з перадачай ёй Смаленска і [[Дарагабуж]]а губляў значную частку сваіх спадчынных ўладанняў. У 1668 г., у т.л. як узнагароду за заключэнне Андрусаўскага перамір'я, Ю. Глябовіч прызначаны ваяводай віленскім. Ю. Глябовіч, апошні з роду Глябовічаў, меў дзвюх дочак — Марцэбелу<ref>жонка кн. Марціна Агінскага</ref> і Хрысціну<ref>тымчасова адна з найбагацейшых нявест ВКЛ, жонка Казіміра Яна Сапегі. Казімір Ян і Хрысціна вядомыя сваёй дабрачыннасцю, фундавалі храмы розных канфесій, у т.л. у 1676 г. заснавалі дамініканскі манастыр у Заслаўі.</ref>.
 
{{зноскі}}