Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: афармленне
арфаграфія, афармленне
Радок 1:
'''Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства''' (''Кампаратывістыка'') — галіна [[мовазнаўства]], якая даследуе генетычныя сувязі [[Мова|моў]], апісвае моўную роднасць у яе эвалюцыі ў часе і прасторы, вывучае асобную мову (або групу моў) у яе развіцці на падставе параўнання з адпаведнымі фактамі іншых моў.
 
Узнікла ў [[XIX]] ст., калі [[Младаграматызм|младаграматыкі]] стварылі ўласную канцэпцыю моўнай эвалюцыі і сфармулявалі ідэі фанетычеых законаў, змяненняў па аналогіі, адноснай храналогіі і інш. Да прыёму даследавання параўнальна-гістарычнага мовазнаўства адносяцца: вызначэнне генетычнай прыналежнасці пэўных фактаў; фармуляванне правіл суадпаведнасці паміж моўнымі структурамі ў сферы фанетыкі, марфалогіі, а такаматаксама (у меншай ступені) сінтаксісу і семантыкі; мадэляванне архетыпаў — заходных форм [[Прамова (мовазнаўства)|прамовы]]; сстварэнне моўнай храналогіі; рэканструкцыя першасных і другасных станаў сістэмы мовы і інш.
 
Кампаратывістыка дазваляе пайсці ў глыб гісторыі мовы за межы самых старажытных тэктаў шляхам высвятлення асобных з’яў і фактаў пэўнай мовы з дапамогай фактаў роднаснай мовы, гісторыя якой прасочваецца з больш старажытных часоў (напрыклад, у адносінах да беларускай мовы такімі мовамі з’яўляюцца старажытнаруская і стараславянская мовы). Дае магчымаць высветліць ступень роднасці паміж мовамі адной моўнай сям’і і ўдакладніць генеалагічную класіфікацыю моў. Мае лінгвадыдактычную накіраванасць, бо дазваляе ствараць т.зв. [[Параўнальная граматыка|параўнальна-гістарычныя граматыкі]]. Грунтуецца на прынцыпе параўнання моў, ўто звязвае яго з апісальным і агульным мовазнаўствам і [[Прынцып гістарызму|прынцыпе гістарызму]], што збліжае яго з гістарычнай лінгвістыкай і [[сацыялінгвістыка]]й. Выкарыстанне створанага ў яго межах [[Параўнальна-гістарычны метад|параўнальна-гістарычнага метаду]] даследавання моўных з’яў дало магчымасць дасягнуць значных навуковых вынікаў у параўнальна-гістарычнай граматыцы [[Індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскіх]], [[Алтайскія мовы|алтайскіх]], [[Фіна-ўгорскія мовы|фіна-угорскіх]], [[Семіцкія мовы|семіцкіх]], [[Дравідыйскія мовы|дравідыйскіх]], кітайска-тыбецкіх і іншы моўных сем’яў, а таксама стварыць асновы граматыкі [[Настратычныя мовы|настратычных моў]].
Радок 12:
* Міхневіч, А. Я. Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства / А. Я. Міхневіч // {{Крыніцы/БелЭн|12к}} — С. 92.
* Семереньи, О. Введение в сравнительное языкознание. — М.: Прогресс, 1980. — 407 с.
 
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства| ]]