Крычаўскае паўстанне 1743—1744 гадоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др шаблон
Радок 2:
 
== Перадумовы ==
Крычаўскае [[староства]] размяшчалася на мяжы з [[Расійская імперыя|Расіяй]] і лічылася ўласнасцю караля [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], аднак было перададзена ў «дзяржанне» магнацкаму роду [[Радзівілы|Радзівілаў]], якія здавалі яго ў арэнду<ref name="арлоў">[[Уладзімір Аляксеевіч Арлоў|Уладзімір Арлоў]]. 1743—1744. Крычаўскае паўстанне // {{Крыніцы/Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, 1997|к}} С. №</ref>. Арандатары былі зацікаўлены ў тым, каб за вызначаны тэрмін паспець атрымаць як мага больш прыбытку, а таму парушалі вызначаныя Радзівілам інвентары, дзе вызначаліся павіннасці сялян. За два гады арандатары Валкавіцкія сабралі з сялян больш за 100 тысяч залатовак звыш інвентара. Сяляне скардзіліся Радзівілу на вышэйшыя за норму павіннасці. Праблемай староства былі таксама прастоі каралеўскага войска, якое, незадаволенае пастаўкамі правіянту, займалася рабункамі і нярэдка ўчыняла забойствы<ref name="арлоў"/>.
 
У 1730-х гадах староства было ў арэндзе ў братоў Гдайлы і Шмуйлы Іцкавічаў, падчас чаго становішча сялян стала вельмі складаным. Арандатары вымагалі ў сялян павышанага чыншу, нярэдка не выдавалі квіткоў пра аплату і потым ізноў патрабавалі грошы. За карыстанне млынам Іцкавічы бралі не дзясятую, як звычайна, а сёмую мерку збожжа<ref name="арлоў"/>.
Радок 24:
== Паўстанне ў культуры ==
* Крычаўскаму паўстанню прысвечана трагедыя [[Уладзімір Караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]], «[[Маці Ветру]]»<ref>[http://www.uladzimir-karatkevich.com/krit/verabei4.html Анатоль Верабей. Трагізм і веліч гісторыі]</ref>.
* Пра пакаранне кіраўнікоў паўстання распавядае аповесць [[Уладзімір Аляксеевіч Арлоў|УладіміраУладзіміра Арлова]] «Міласць князя Гераніма», галоўныя героі якой — князь Геранім Радзівіл і крычаўскі бурмістр, гарматнік Іван Карпач.
 
{{Зноскі}}