Мост (партыя): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 27:
 
== Гісторыя ==
Партыя была створана [[30 чэрвеня]] [[2009]] года Белай Бугарам, якія быў адным з заснавальнікаў [[Партыя венгерскай кааліцыі|Партыі венгерскай кааліцыі]] і яе лідарам у [[1998]]—[[2007]] гады. У новую партыю таксама ўвайшлі іншыя вядомыя дзеячы ПВК — Габар Галь, Ласла Надзь, Жолт Надзь і іншыя. У выніку расколу абедзве венгерскія партыі апынуліся сам-на-сам перад магчымасцю быць непрадстаўленымі ў парламенце новага склікання — колькасць венграў у Славакіі складае прыкладна 10% насельніцтва пры пяціадсоткавым бар’еры на праходжанне ў парламент. Аднак ідэялогіяідэалогія партыі заснавана на ідэі супрацоўніцтва славакаў і венграў, і ў адпаведнасці з гэтым віцэ-старшынёй партыі з’яўляецца славак Рудальф Хмель. Паводле апошніх апытанняў, перад [[Парламенцкія выбары ў Славакіі (2010)|парламенцкімі выбарамі 12 чэрвеня 2010 года]] партыя была здольная разлічваць на 6,5% галасоў — на 1,3% менш за Партыю венгерскай кааліцыі<ref>[http://www.focus-research.sk/files/121_Preferencie%20politickych%20stran_%20jun2010.pdf FOCUS — June 2010]</ref>, якая знаходзілася на грані праходжання ў парламент. На выбарах партыя атрымала 205 538 (8,12%) галасоў і 14 дэпутацкіх мандатаў, а Партыя венгерскай кааліцыі не здолела пераадолець пяціадсоткавы бар’ер. Такім чынам, «Мост» стаў адзіным прадстаўніком венгерскай супольнасці ў парламенце.
 
{{зноскі}}