Мост (партыя)

Мост (Most — Híd; славацк.: Most, венг.: Híd; абодва слова абазначаюць «мост») — палітычная партыя Славакіі, якая прадстаўляе пераважна інтарэсы венгерскай нацыянальнай меншасці. У адрозненне ад іншай венгерскай партыі Славакіі — Партыі венгерскай кааліцыі — партыя Мост ставіць сваёй мэтай наладжванне дыялогу паміж венграмі і славакамі.

Мост
Most–Híd Logo.svg
Лідар Бела Бугар[d]
Заснавальнік Бела Бугар
Дата заснавання 30 чэрвеня 2009
Дата роспуску 2 кастрычніка 2021
Штаб-кватэра
Ідэалогія абарона інтарэсаў венгерскага насельніцтва, міжнацыянальны дыялог
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 5 350
Месцаў у Нацыянальнай Радзе
14 / 150
Месцаў у Еўрапарламенце
0 / 13
Сайт most-hid.sk(славацк.) (венг.) (англ.) (ням.) 

ГісторыяПравіць

Партыя была створана 30 чэрвеня 2009 года Белай Бугарам, якія быў адным з заснавальнікаў Партыі венгерскай кааліцыі і яе лідарам у 19982007 гады. У новую партыю таксама ўвайшлі іншыя вядомыя дзеячы ПВК — Габар Галь, Ласла Надзь, Жолт Надзь і іншыя. У выніку расколу абедзве венгерскія партыі апынуліся сам-на-сам перад магчымасцю быць непрадстаўленымі ў парламенце новага склікання — колькасць венграў у Славакіі складае прыкладна 10% насельніцтва пры пяціадсоткавым бар’еры на праходжанне ў парламент. Аднак ідэалогія партыі заснавана на ідэі супрацоўніцтва славакаў і венграў, і ў адпаведнасці з гэтым віцэ-старшынёй партыі з’яўляецца славак Рудальф Хмель. Паводле апошніх апытанняў, перад парламенцкімі выбарамі 12 чэрвеня 2010 года партыя была здольная разлічваць на 6,5% галасоў — на 1,3% менш за Партыю венгерскай кааліцыі[1], якая знаходзілася на грані праходжання ў парламент. На выбарах партыя атрымала 205 538 (8,12%) галасоў і 14 дэпутацкіх мандатаў, а Партыя венгерскай кааліцыі не здолела пераадолець пяціадсоткавы бар’ер. Такім чынам, «Мост» стаў адзіным прадстаўніком венгерскай супольнасці ў парламенце.

Зноскі