Партыя венгерскай кааліцыі

Партыя венгерскай кааліцыі (славацк.: Strana maďarskej koalície, венг.: Magyar Koalíció Pártja) — правацэнтрысцкая палітычная партыя, якая прадстаўляе інтарэсы венграў Славакіі. Партыя была заснавана трыма невялікімі партыямі венгерскай меншасці ў 1998 годзе. Нагодай для стварэння адзінай партыі стала прыняцце закона, які забараняў фарміраванне кароткачасовых палітычных аб'яднанняў незадоўга да выбараў.

Партыя венгерскай кааліцыі
Strana maďarskej koalície
Magyar Koalíció Pártja
Partei der ungarischen Koalition Logo.svg
Лідар Іозеф Берэньі
Дата заснавання 1998
Штаб-кватэра
Ідэалогія абарона інтарэсаў венгерскай меншасці, хрысціянская дэмакратыя
Інтэрнацыянал Сцяг ЕС Еўрапейская народная партыя
Колькасць членаў 10 000
Сайт mkp.sk

Першым старшынёй партыі стаў Бела Бугар, якога ў 2007 годзе змяніў Пал Чакі. У 2009 годзе які выйшаў з партыі Бугар стварыў сваю партыю «Most–Híd» (Мост), якая выступае за міжнацыянальны мір і супрацоўніцтва паміж славакамі і венграмі.

У 1998-2006 гадах партыя ўваходзіла ў склад урада Мікулаша Дзурынды, дзе была прадстаўлена 4 міністрамі (Пал Чакі быў міністрам па еўрапейскай інтэграцыі і правам нацыянальных меншасцей, Ласла Міклаш — міністрам навакольнага асяроддзя, Ласла Дзьюраўскі — міністрам рэгіянальнага развіцця, Жолт Шыман — міністрам сельскай гаспадаркі). У 2006-10 ПВК знаходзілася ў апазіцыі да ўрада Роберта Фіца, у склад якога ўваходзіць нацыяналістычная Славацкая нацыянальная партыя.

На парламенцкіх выбарах 12 чэрвеня 2010 года партыя не здолела пераадолець пяціпрацэнтны бар'ер (яна атрымала 109 639 (4,33%) галасоў) і пазбавілася прадстаўніцтва ў парламенце. ПВК прадстаўлена ў Еўрапарламенце двума дэпутатамі. З 2000 года ПВК далучылася да Еўрапейскай народнай партыі.

Удзел у выбарахПравіць

Год, выбары галасоў месцаў Δ
1998, парламенцкія 9,12% 15 Упершыню
2002, парламенцкія 11,16% 20 5
2004, Еўрапарламент 13,24 % 2 Упершыню
2006, парламенцкія 11,68 % 20 =
2009, Еўрапарламент 11,33 % 2 =
2010, парламенцкія 4,33% 0 20