Славацкая нацыянальная партыя

Славацкая нацыянальная партыя (славацк.: Slovenská národná strana — SNS) — нацыяналістычная партыя ў Славакіі, якая выступае ў абарону традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцей і нацыянальнай ідэнтычнасці славакаў[1], зарэгістраваная ў Міністэрстве ўнутраных спраў 7 сакавіка 1990 года.

Славацкая нацыянальная партыя
Выява лагатыпа
Лідар Ян Слота
Дата заснавання снежань 1989
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія нацыяналізм, еўраскептыцызм
Інтэрнацыянал Еўрапейскі Саюз Альянс за Еўропу нацый
Еўрапейскі Саюз Еўропа за свабоду і дэмакратыю
Колькасць членаў 5 150
Месцаў у Нацыянальнай Радзе
0 / 150
Месцаў у Еўрапарламенце
1 / 13
Сайт sns.sk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Партыя ўзнікла ў 1989 годзе ў разгар «аксамітавай рэвалюцыі» ў Чэхаславакіі. Устаноўчы сход адбыўся 19 мая 1990 года ў Жыліне. Сваімі ідэйнымі папярэднікамі СНП абвясцілі Глінкаву славацкую народную партыю, якая дзейнічала да Другой сусветнай вайны.

На парламенцкіх выбарах у чэрвені 1990 года партыя атрымала 13,94 % галасоў і 22 мандата з 150 у Славацкай Нацыянальнай Радзе, а таксама атрымала прадстаўніцтва на агульначэхаславацкім узроўні ў Палаце нацыянальнасцей (11,44 % галасоў ад Славакіі і 9 месцаў з 75) і Народнай палаце (10,96 % галасоў ад Славакіі і 6 месцаў з 200). У 1992 годзе СНП некалькі паменшыла сваё прадстаўніцтва ў заканадаўчых органах (7,93 % і 15; 9,35 % і 9; 9,93 % і 6 адпаведна). У 1992—1998 з невялікім перапынкам у 1994 годзе СНП падтрымлівала прэм’ер-міністра Уладзіміра Мечыяра.

У 2001 годзе ад СНП аддзялілася частка членаў, якія назваліся Сапраўднай славацкай нацыянальнай партыяй (славацк.: Pravá slovenská národná strana, PSNS). У 2005 абедзве часткі аб’ядналіся зноў.

На парламенцкіх выбарах 2002 года СНП не здолела пераадолець пяціпрацэнтны бар’ер, а ў 2004 годзе не здолела правесці сваіх кандыдатаў на выбарах у Еўрапарламент. Аднак ужо на выбарах 2006 года СНП дамаглася значнага поспеху, атрымаўшы 11,73 % галасоў і 20 месцаў у парламенце. Акрамя таго, пасля выбараў СНП увайшла ў кааліцыю з левацэнтрысцкай партыяй Курс — сацыяльная дэмакратыя і Рухам за дэмакратычную Славакію.

З 2006 па 2010 год партыя размяшчала 18 месцамі ў Нацыянальнай Радзе Славакіі[2], а таксама кантралюе тры міністэрскія партфелі — адукацыі, экалогіі і рэгіянальнага развіцця. У Еўрапарламенце па выніках выбараў 2009 года партыя мае аднаго дэпутата (ім з’яўляецца Яраслаў Пашка). На парламенцкіх выбарах 2010 года партыя ледзь пераадолела пяціпрацэнтны бар’ер, атрымаўшы 128 490 (5,07 %) галасоў і 9 мандатаў. На парламенцкіх выбарах 2012 года партыя атрымала 4,55 % галасоў і 0 месцаў у парламенце.

Вынікі на выбарах правіць

Год выбараў Выбары ў Галасоў, % Атрымана мандатаў Месца на выбарах Статус
1990 Нацыянальная Рада Славакіі 13,94% 22 трэцяе Апазіцыя
1992 Нацыянальная Рада Славакіі 7,93% 15 чацвёртае Кааліцыя з HZDS
1994 Нацыянальная Рада Славакіі 5,40% 9 сёмае Кааліцыя з Курсам — сацыяльнаяй дэмакратыяй і Саюзам працоўных Славакіі
1998 Нацыянальная Рада Славакіі 9,07% 14 пятае Апазіцыя
2002 Нацыянальная Рада Славакіі 3,32% 0 дзявятае Няўдзел
2004* Еўрапейскі парламент 2,01% 0 дзявятае Няўдзел
2006 Нацыянальная Рада Славакіі 11,73% 20 трэцяе Кааліцыя з Курсам — сацыяльнаяй дэмакратыяй і Рухам за дэмакратычную Славакію
2009 Еўрапейскі парламент 5,55% 1 шостае Удзел у фракцыі EFD
2010 Нацыянальная Рада Славакіі 5,07% 9 шостае Апазіцыя
2012 Нацыянальная Рада Славакіі 4,55% 0 сёмае Няўдзел

Дзейнасць правіць

Славацкая нацыянальная партыя прытрымліваецца ідэй заснавальнікаў гістарычнай аднайменнай партыі (1871—1938), нацыянальных, хрысціянскіх і сацыяльных прынцыпаў і кірыла-мятодаўскай традыцыі.

Лідар партыі у 2003—2012 гадах Ян Слота прыцягваўся да судовай адказнасці за ўдзел у шэрагу правапарушэнняў (падпал, аўтамабільны крадзеж, злачынны напад). Славацкі тэлеканал «Markíza» прывёў дакументы аб крымінальным мінулым Слоты, што і пацягнула за сабой судовы працэс, дзе партыйны лідар прызнаў свой удзел у злачынствах і нават заявіў, што ганарыцца тым, што збіў этнічнага венгра[3]. Партыя вядомая сваімі ксенафобскімі, антывенгерскімі і антыцыганскімі выступленнямі, а таксама кампаніяй за рэабілітацыю прафашысцкага прэзідэнта Ёзефа Цісы.

Зноскі

  1. Пра партыю (славацк.)
  2. Спіс дэпутатаў Нацыянальнай Рады па партыях (славацк.)
  3. Slota megvert egy magyart. Fn.hu. Праверана 10 студзеня 2011.

Спасылкі правіць