Ян Юр’евіч Глябовіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ян Юр'евіч ГЛЯБОВІЧ''' (~[[1480]] — [[23 красавіка]] [[1549]]), дзяржаўны дзеяч [[ВКЛ]]. Староста жыжморскі, мсціслаўскі, бабруйскі, барысаўскі, радашковіцкі, ваявода віцебскі (з [[1529]]), вялікі пісар літоўскі (з 1530), ваявода полацкі (з [[1532]]), [[ваяводы віленскія|ваявода віленскі]] (з [[1542]]), [[вялікі канцлер літоўскі]] (з [[1546]]).
 
Паходзіў з магнацкага [[род Глябовіч|роду Глябовічаў]]. Сын [[Юрый Глебавіч Глябовіч|Юрыя Глябовіча]], ваяводы смаленскага, маці невядомая. З 1516 г. – маршалак каралеўскі. Належаў да прыхільнікаў двара, быў даверанай асобай кар. [[Бона Сфорца|Боны]]. У 1522 г. падтрымаў гарантаванне [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонту Аўгусту]] заняцця вялікакняскага стальца. Староста мсціслаўскі і радашковіцкі (узг. 1527). У 1529 г. Я. Ю. Глябовіч у ліку камісараў па ўдакладненні мяжы паміж ВКЛ і [[Польшча|Каронай]]. З 1529 г. — ваявода віцебскі. Вялікі пісар літоўскі (узг. 1530). З 1532 г. — ваявода полацкі.
 
Паводле [[Попіс 1528 году|Попісу 1528 году]], з сваіх і жонкавых маёнткаў выстаўляў 148 коней, а з маёнткаў сваіх "паней" яшчэ 88 коней. Прымаў удзел у [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім, 1534-1537|вайне з Маскоўскай дзяржавай]] (1534—1537). Перад пачаткам ваенных дзеянняў, дасылаў з [[Полацк]]а здабытыя праз шпегаў даведкі пра падзеі ў [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржаве]]. Улетку 1535 г. Я.Ю. Глябовiч разам з [[Ян Радзiвіл|Янам Радзiвілам]] і [[Юрый Алелькавіч|Юрыем Алелькавічам]], кіраваў адной з трох груповак войска ВКЛ. Групоўка павінна была пад Полацкам падтрымаць дзеянні галоўнай арміі, але прадухіліць страты [[Себеж]]а не здолела. У лютым 1536 г. разам з гетманам [[Андрэй Няміровіч|А. Няміровічам]] Я. Ю. Глябовічам спрабаваў вярнуць Себеж, але няўдала.