Русіны (гістарычны этнонім): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 3:
 
== Паняцце «русь»/«русін» ==
Тэрмін ''русь/русін'' разам з прыметнікам ''руськийрускі'' (''людий руских'') у пісьмовых крыніцах упершыню сустракаецца ў [[Аповесць мінулых гадоў|«Аповесці мінулых гадоў»]] (тэксты дагавораў [[Алег Вешчы|Алега]] з грэкамі ў 911 і [[Ігар Рурыкавіч|Ігара]] ў 945 г.), дзе ўжываецца ў дачыненні людзей з Русі. Таксама ўжываецца ў дагаворах [[Смаленск]]а з [[Рыга]]й і [[Готланд (востраў)|Готландам]], статутах і дагаворах Вялікага Княства Літоўскага і інш.
 
У канцы X — XI ст. этнонім ''русь''/''русін'' замацоўваецца за насельніцтвам украінскага Сярэдняга Падняпроўя («поляне, яже ныне зовомая русь»). З XIII—XIV стст. пачынае азначаць рэлігійную або этнаканфесійную супольнасць, якая ахоплівала ўсе [[Усходнія славяне|ўсходнеславянскія]] землі. У крыніцах пачатку ХVI ст. упершыню фіксуецца форма множнага ліку ''русіны''. З другой паловы XVI ст. назва ''лiтвiны'' замест ''русіны'' становіцца агульным абазначэннем для [[Беларусы|беларусаў]], як саманазва, якая вызначае прыналежнасць да народа Вялікага Княства Літоўскага.