Красніца
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
Лексічныя пытанні правіць
Вітаю. Калі ласка, не змяняйце "пэўна" на "дакладна" і "даецца" на "падаецца" напрыклад, яшчэ штосьці заўважыў, але ўжо не памятаю. "Пэўна" з "дакладна" часткова сінонімы, але "пэўна" больш акрэсленае значэнне і калі казаць пра інфармацыю, то "пэўна" ёй ідэальна пасуе, "дакладна" пасуе напрыклад для вымярэнняў. Што да "даецца" і "падаецца", то гэта розныя словы, яны формы ад "даваць" і "падавацца", "падаваць" у сэнсе "даваць" можна казаць толькі пра рэчы і тое ў асобных выпадках, а так "падаецца" сінонім "здаецца". Таму, прашу, калі нешта вельмі просіцца змяніць на быццам лепшы сінонім, звярніцеся да тлумачальнага слоўніка, ці праўда ён лепшы. --Максім Л. (размовы) 22:02, 5 красавіка 2022 (+03)
- Вітаю. Добра, я зразумеў. Прашу прабачэння. Красніца (размовы) 22:33, 5 красавіка 2022 (+03)
Вітаю. Зноў жа пра лексіку, "тэрмін" -- у асноўных значэннях "прамежак часу" або "пэўны час", а "паняцце" -- менавіта слова ці словазлучэнне як "форма мыслення". У чым сэнс тады замены Вамі паняцце скрозь на тэрмін? --Максім Л. (размовы) 12:07, 15 красавіка 2022 (+03)
- Вітаю. Гэта, зразумела, не прынцыпова. У спецыялізаванай літаратуры ўжываюцца абодва тэрміны. Прашу прабачэння, калі што не так. Красніца (размовы) 20:54, 13 мая 2022 (+03)
Аўтадогляд правіць
Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 11:56, 5 чэрвеня 2022 (+03)
- Добры дзень. Я не супраць. Красніца (размовы) 12:22, 5 чэрвеня 2022 (+03)
- Зроблена, плённай працы. --JerzyKundrat (размовы) 12:24, 5 чэрвеня 2022 (+03)
- Дзякуй! Красніца (размовы) 12:28, 5 чэрвеня 2022 (+03)
- Зроблена, плённай працы. --JerzyKundrat (размовы) 12:24, 5 чэрвеня 2022 (+03)