Смаленскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 104:
Палітычнае адасабленне Смаленска пачалося ў [[11 стагоддзе|ХІ ст.]], але да пачатку [[12 стагоддзе|ХII ст.]] ён заставаўся кіеўскай воласцю. У 1120-я гг. тут усталявалася самастойная дынастыя на чале з [[Расціслаў Мсціславіч|Расціславам Мсціславічам]]. Смаленская зямля вылучылася ў асобную дзяржаву-княства. Пры Расціславе Мсціславічы (1125—1159), Смаленскае княства дасягала найбольшых памераў. У 1136 годзе ў княстве арганізавана самастойная епархія.
 
У ХII ст. Смаленскае княства пачало ўваходзіць у лік наймацнейшых дзяржаўных утварэнняў Русі. У 2-й палове ХII ст. Смаленск пашырыў свой уплыў на [[Полацкая зямля|Полацкую]] і [[Наўгародская дзяржава|НоўгарадскуюНаўгародскую]] землі і за іх кошт павялічыў уласную тэрыторыю. У [[1127]] годзе Расціслаў Мсціславіч захапіў у [[Чарнігаўскае княства|Чарнігаўскага княства]] паўночныя землі [[радзімічы|радзімічаў]] — [[Крычаў]], [[Горад Слаўгарад|Прапошаск]]. У выніку другога паходу на землі радзімічаў ([[1142]]) ён пашырыў свае ўладанні да р. Унеча. З [[1116]] ў [[Глеб Менскі|Глеба Менскага]] былі адабраныя [[Копысь]] і [[Орша]]. Часова ў залежнасць ад Смаленска трапілі [[Віцебск]] (з 1165 па 1195) і [[Друцк]].
 
Пры Расціславе Мсціславічы пачалося драбленне Смаленскага княства на ўдзелы. У [[1165]] г. ён вылучыў «Романови Вячеславлю внуку» Васілеў і Красн. Пры пераемніках Рамана Расціславіча (1159—1180) працэс драблення паскорыўся: у 1180 згадваецца ўдзел у [[горад Мсціслаў|Мсціславе]], якім валодаў [[Мсціслаў Раманавіч]], у 1209 — [[таропец]]кі ўдзел Мсціслава Мсціславіча Удатнага. У канцы [[12 стагоддзе|ХII]] — пачатку [[13 стагоддзе|ХIIІ ст.]] ўплыў Смаленскага княства на іншыя землі паменшыў. Пасля смерці князя Мсціслава Давыдавіча (1230) пачаўся яго заняпад, абумоўлены ўсобіцамі паміж 2 лініямі смаленскіх князёў — Раманавічамі і Давыдавічамі. У 2-й палове [[13 стагоддзе|ХIIІ ст.]] са складу Смаленскага княства вылучыліся Вяземскі і Мажайскі ўдзелы.