Аршанскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, вікіфікацыя
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: асадкавага чахла → асадкавага чахла з дапамогай AWB
Радок 5:
Узвышша працягнулася з захаду на ўсход больш чым на 120 км, з поўначы на поўдзень ад 10 да 40, месцамі да 60 км, плошча каля 2,5 тыс. км². Мяжуе на поўначы з [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінскай нізінай]], [[Чашніцкая раўніна|Чашніцкай раўнінай]] і [[Лучоская нізіна|Лучоскай нізінай]], на поўдні — з [[Горацка-Мсціслаўскае ўзвышша|Горацка-Мсціслаўскім узвышшам]] і [[Аршанска-Магілёўская раўніна|Аршанска-Магілёўскай]] і [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай]] раўнінамі, на захадзе — з [[Мінскае ўзвышша|Мінскім узвышшам]].
 
У геаструктурных адносінах прымеркавана да [[Аршанская ўпадзіна|Аршанскай упадзіны]]. У будове ўзвышша пераважаюць [[ледавік]]овыя адклады трох-чатырох зледзяненняў, міжледавіковыя адклады менш развіты. Магутнасць тоўшчы антрапагенавай сістэмы 60—80 м, на лакальных падняццях ложа яна памяншаецца да 18 м, у ледавіковых лагчынах павялічваецца да 200 м. [[Карысныя выкапні]]: дэвонскія [[даламіт]]ы і даламітызаваныя [[вапняк]]і, антрапагенавыя цагляна-чарапічныя і керамічныя [[Гліна|гліны]], пясчана-жвіровы матэрыял, [[торф]]. Вялікія запасы прэсных і мінеральных водаў у Аршанскім гідрагеалагічным басейне, які ахоплівае ўсе гарызонты [[Асадкавы чахол|асадкавага чахла]] і частку крышталічнага фундамента.
 
Аршанскае ўзвышша прыўзнята над прылеглымі нізінамі і раўнінамі на 100 м; [[вышыня над узроўнем мора]] да 255 м. Найвышэйшы пункт — 263 м. Сфарміравалася яно на працягу не меней трох зледзяненняў, а ў паўночнай частцы прыкметны ўплыў апошняга паазерскага зледзянення. У рэльефе вылучаюцца 2 няроўныя часткі. Меншая, паўночна-ўсходняя, характарызуецца градава-ўзгорыстым канцова-марэнным і камавым рэльефам [[Аршанскі стадыял|Аршанскага стадыяла]] паазерскага зледзянення. Утварае выгнутую на поўдзень дугу, вышыня асобных узгоркаў 10—12 м, паміж імі шматлікія лагчыны сцёку талых ледавіковых водаў, [[тэрмакарст]]авыя западзіны. Рэльеф асноўнай часткі Аршанскага ўзвышша (лёдападзельнага масіву Ашмянскага стадыяла перадапошняга зледзянення) узгорыста-ўвалісты і спадзіста-хвалісты, перапрацаваны дэнудацыяй, з перарывістым покрывам лёсападобных парод магутнасцю 0,5—7 м. Месцамі да схілаў прымыкаюць флювіякамы, [[Камы|камавыя]] масівы і [[озы]]. На водападзелах суфазійныя западзіны (да 2 м), у прырэчных частках, асабліва на правабярэжжы Дняпра, глыбокія лагчыны і разгалінаваныя яры да 15—20 м глыбіні. У Мацвеевым Рове (каля гарадскога пасёлка [[Копысь]]) агаленне адкладаў александрыйскага міжледавікоўя. Адметная рыса Аршанскага ўзвышша — скразныя даліны, найбольш выразная паміж вярхоўямі рэк Друць і Усвейка.
Радок 13:
Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя, радзей супясчаныя на лёсападобных пародах, у паніжэннях — тарфяна-балотныя нізінныя, у далінах — поймавыя дзярнова-балотныя.
 
Тэмпература студзеня −7,8 [[Градус Цэльсія|°С]], ліпеня 18  °C, ападкаў 630 мм за год.
 
== Літаратура ==