Аўгустоўскі канал: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: Праўкi.
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
вікіфікацыя
Радок 32:
 
== Гісторыя ==
План па пабудове канала належаў князю [[Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі|Францішку Ксаверыю Друцкаму-Любецкаму]] (1778—1846) для стварэння воднага шляху з басейнаў [[Рака Вісла|Віслы]] і Нёмана да расійскіх портаў на [[Балтыйскае мора|Балтыйскім моры]] ў абход тэрыторыі [[Каралеўства Прусія]], якое ўвяло вялікія правазныя пошліны. Праект, які атрымаў назву «Аўгустоўскі канал», быў цалкам распрацаваны ў [[1824]] і прадугледжваў канцавым пунктам канала порт Віндавы (цяпер [[Горад Вэнтспілс|Вэнтспілс]]). У тым жа годзе прект ухваліў расійскі імператар [[АлякандрАляксандр I (імператар расійскі)|Аляксандр І]]. Паводле першапачатковага праекта, агульная даўжыня канала ад р. Бебжа да порта Віндавы мусіла скласці 395 км, але пабудавана было толькі 101,2 км, бо другая лінія канала па рэках Нёман—[[Рака Дубіса|Дубіса]]—Віндава (цяпер [[рака Вента|р. Вента]]) не была пабудаваная, паколькі ў канцы XIX ст. пачаў бурна развівацца чыгуначны транспарт.
 
Праект распрацоўваўся і канал будаваўся пад кіраўніцтвам ваеннага інжынера [[Ігнацій Прандзінскі|Ігнація Прандзінскага]], які разлічваў, што будаўніцтва мусіла быць закончана праз 10 гадоў, а першыя судны маглі пачаць курсіраваць ужо праз 3-4 гады. Асноўныя работы былі выкананы да [[1830]] г. Будаўніцтва перапынялася за часам [[Паўстанне 1830-1831|паўстання 1830—1831]] г. і аднавілася (пад кіраўніцтвам інжынера [[Тэадор Урбанскі|Тэадора Урбанскага]]) ў 1833, закончылася ў 1839 г. На канале было 18 шлюзаў, мноства мастоў, плацінаў, службовых будынкаў. Шлюзы Аўгустоўскага канала — сапраўдныя шэдэўры інжынернага мастацтва, пабудаваныя надзвычай дабротна і надзейна.