Навагрудскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Навагрудскае княства''', '''Новагародскае княства''', '''''Новагародская зямля''''' — [[удзельнае княства]] ў [[Панямонне|Панямонні]] ў [[XIII]]—[[XIV]] стст. Цэнтр — горад [[Навагрудак|Новагародак]].
 
На думку [[Аляксандр Васілевіч Назаранка|А. Назаранкі]], не пазней за 1141 год Новагародак стаў адным з удзелаў [[Гарадзенскае княства|Гарадзенскага княства]]. Першым новагародскім князем быў адзін з сыноў гарадзенскага князя [[Усевалад Гарадзенскі|Усеваладкі]], напэўна, [[Барыс Усеваладавіч (князь гарадзенскі)|Барыс]] або [[Глеб Усеваладавіч (князь гарадзенскі)|Глеб]]. Пры іх пабудавана [[Барысаглебская царква (Навагрудак)|Барысаглебская царква]]. Навагрудскі князь [[Ізяслаў (князь новагародскі)|Ізяслаў]] упамінаецца ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскім летапісе]] пад [[1237]] ([[1236]]?) годам, калі [[галіцка-валынскі князь]] [[Даніла Раманавіч]] ''«наведе… Литву Миндога Изяслава Новогородьского»'' на князя [[Конрад I Мазавецкі|Конрада Мазавецкага]]. На падставе гэтага запісу лічыцца, што побач з [[Міндоўг]]ам у барацьбе з [[Мазавецкае княства|мазавецкім]] князем удзельнічаў і Ізяслаў, які быў у саюзных або васальных адносінах з Данілам Раманавічам. Пазней княства ўваходзіла ў склад уладанняў [[Міндоўг]]а, [[Раман Данілавіч|Рамана Данілавіча]], [[Войшалк]]а, у першай палове XIV ст. — уладанне сына [[Гедзімін]]а [[Карыят]]а (разам са [[Слонім]]ам і [[Мсцібава|Мсцібавам]]). Нейкі ўдзел меў у княстве сын Карыята Фёдар. У канцы XIV ст. [[Вялікі князь літоўскі|вялікі князь]] [[Вітаўт]] зняволіў, а пасля выгнаў Фёдара з ВКЛ. З таго часу княства канчаткова перайшло да велікакняжацкага дамена, у [[Навагрудак|Новагародку]] сядзелі намеснікі [[Вялікі князь|вялікіх князёў]].