Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: катэгорыі
выпраўленне перасылак
 
Радок 9:
 
== Навуковая дзейнасць ==
Аўтар прац, прысвечаных праблемам [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай]] і [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай]] рэвалюцый (1917), [[Грамадзянская вайна ў Расіі|грамадзянскай вайны]] і ваеннай інтэрвенцыі 1918—1920 гадоў на Беларусі, беларускаму нацыянальна-вызваленчаму руху, станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Манаграфія «Бяднейшае сялянства — саюзнік пралетарыяту ў барацьбе за перамогу Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі (1917—1918 гг.)» (1962) вызначаецца змястоўнасцю характарыстык пралетарыяту і сялянства, пазіцый бальшавікоў і іх саюзнікаў. Упершыню пасля 1920—1930-х гадах у кнізе характарызуюцца платформа і ўплыў на сялянства беларускіх нацыянальных партый. Адкрыццём новай тэмы ў беларускай гістарыяграфіі стаў аналіз саставу і рашэнняў [[Першы Усебеларускі з'ездз’езд|Усебеларускага з’езда]] (снежань 1917, Мінск). У манаграфіі «Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі» (1986) разглядаюцца сацыяльна-эканамічныя перадумовы рэвалюцыі, яе ход у гарадах і вёсках, на Заходнім фронце, дынаміка расстаноўкі палітычных сіл, узаемаадносіны паміж Саветамі і органамі [[Часовы ўрад Расіі|Часовага ўрада]], месца і роля беларускага нацыянальнага руху. На думку аўтара, сама па сабе ўзятая лакальна сітуацыя на Беларусі не з’яўлялася рэвалюцыйнай. Аднак у агульнарасійскім кантэксце, пры рэзкім пагаршэнні ўмоў жыцця і пад уздзеяннем імпульсаў звонку, яна магла перарасці ў рэвалюцыйную, што і адбылося: у мяккіх формах — у лютым, у вострых — у кастрычніку 1917 года. Пры гэтым вырашальным фактарам выступіў [[Заходні фронт (Першая сусветная вайна, Расійская імперыя)|Заходні фронт]], ператварэнню якога ў трэці (пасля [[Петраград]]а і [[Масква|Масквы]]) рэвалюцыйны цэнтр у Расійскай імперыі даследчык аддае асаблівую ўвагу. Манаграфія «Кастрычніцкая рэвалюцыя і самавызначэнне Беларусі» (1992) — спроба раскрыць у сукупнасці ўсіх бакоў працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці: у варыянтах [[БНР]] і [[БССР]].
 
Дзейнасць I. Ігнаценкі як арганізатара гістарычнай навукі і даследчыка ацэньваецца неадназначна. Яго працы нясуць на сабе адбітак часу. Факты, аб’ектыўнае асвятленне працэсаў бяруць верх над сімпатыямі і антыпатыямі.