Валдайскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Катэгорыя:Валдайскае ўзвышша; + 4 катэгорыі з дапамогай HotCat
выпраўленне перасылак
 
Радок 8:
У аснаванні Валдайскага ўзвышша знаходзяцца карэнныя пароды (каменнавугальныя вапнякі, [[мергель|мергелі]], гліны), якія складаюць паўночна-заходняе крыло [[Маскоўская сінекліза|Маскоўскай сінеклізы]] і перакрытыя [[ледавік]]овымі і водна-ледавіковымі адкладамі.
 
Паўночна-заходні схіл Валдайскага ўзвышша стромкі (Валдайска-Анежскі ўступ), паўднёва-ўсходні — спадзісты. [[Рэльеф]] [[Марэна|марэнны]], узгорыста-градавы. Шмат [[возера|азёр]]: [[Верхняволжскія азёры]] ([[Возера Пена|Пена]], [[Возера Уселуг|Уселуг]], [[Возера Волга|Волга]]), возера [[Возера Селігер|Селігер]] і інш. Моцна [[балота|забалочаная]]. Па паўднёва-ўсходняй ускраіне Валдайскага ўзвышша (вобласць узгорыста-азёрнага рэльефу) праводзіцца мяжа [[Валдайскае ледавікоўе|Валдайскага (Асташкаўскага) ледавікоўя]].
 
Найбольшая вышыня — 346,9 м, узгорак [[Макушка Валдая]] у вярхоўях ракі [[Рака Цна, упадае ў Мсціно|Цны]] на тэрыторыі [[Вышневалоцкі раён|Вышневалоцкага раёна]], недалёка ад вёскі Пачынок [[Фіраўскі раён|Фіраўскага раёна]].
 
== Гідраграфія ==
Па Валдайскім узвышшы праходзіць водападзел басейна [[рака Волга|Волгі]] і Балтыйскага мора. З Валдайскага ўзвышша бяруць пачатак [[рака|рэкі]]: [[Рака Волга|Волга]], [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняя Дзвіна]], [[Рака Дняпро|Дняпро]], [[Рака Ловаць|Ловаць]], [[Рака Мста|Мста]], [[Рака Сясь|Сясь]], [[Рака Малога|Малога]] і інш.
 
== Спасылкі ==