Дрысвяты (аграгарадок): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
 
Радок 67:
|OpenStreetMap = 243004743
}}
'''Дрысвяты''' — [[аграгарадок]] у складзе [[Відзаўскі сельсавет|Відзаўскага сельсавета]] [[Браслаўскі раён|Браслаўскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]], на паўднёва-ўсходнім беразе возера [[Возера Дрысвяты (возера)|Дрысвяты (Друкшай)]]. За 32 км на паўднёвы захад ад [[Горад Браслаў|Браслава]].
 
== Гісторыя ==
Радок 78:
 
[[Image:Drysviaty plan 17-18 cc.jpg|thumb|злева|Шведскі план астраўной часткі Дрысвят (сяр. 17 ст.)]]
Востраў Замак злучаўся з берагам возера двума мастамі, якія згадваюцца ў шэрагу гістарычных крыніц. У 1622 мястэчка на востраве згарэла і было адноўлена на беразе. Пэўны час будаваліся дамы і на востраве. У 1655—1656 гг. падчас [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667(1654—1667)|Патопу]] мястэчка было занята шведскім аддзелам капітана Юхана фон Уленброка, а на ўмовах падпісанага ў Браславе Акта падданства Швецыі нават лічылася часткай Шведскай кароны. У 1682 [[дзяржаўца]] Дрысвят [[вялікі гетман літоўскі]] [[К. Я. Сапега]] загадаў перанесці ўсе будынкі мяшчан на востраве «''да плацаў сваіх''» у мястэчку. Інвентар [[1722]] яшчэ згадвае на востраве «''двор стары і збудаванняў гаспадарчых 18 з садам нямалым, астраколам абнесены''», пададзена апісанне рэшткаў замка. У мястэчку названа плошча Рынак, які быў з трох бакоў забудаваны, вуліцы Крывая, Залужа, вуліцы ад плябаніі і ад пл. Рынак да моста. У мястэчку меліся 52 дамы, 25 корчмаў (11 піўных і 14 гарэлачных), касцёл, плябанія, царква. Дрысвятам належала 40 валок зямлі, 42 агародных пляца. Налічвалася 350—400 жыхароў, якія займаліся ў асноўным сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам, гандлем. Мелася ўсяго тры рамеснікі — кравец, мяснік і півавар. У [[1762]] у мястэчку 39 [[дым]]оў. Па дакументах 17—18 ст. вядомы Дрысвяцкі ключ як частка Віленскай эканоміі. У 18 ст. гэта вялізная тэрыторыя ад [[возера Дзісна]] на поўдні да азёраў [[Струста (возера Струста)|Струста]] і [[возера Снуды|Снуды]] на поўначы. Меліся 135 вёсак, 667 дымоў, 16 тыс. дзесяцін зямлі.
 
Да канца 18 ст. Дрысвяты былі дзяржаўным уладаннем і аддаваліся ў часовае трыманне ваяводам віленскім. Дзяржаўцамі гэтых уладанняў былі пераважна прадстаўнікі [[род РадзівілаўРадзівілы|роду Радзівілаў]]. Сярод іх крыніцы згадваюць Мікалая (1470—1522), Крыштафа (1547—1603), Караля («Пане Каханку»; 1734—1790). У канцы 17 ст. дзяржаўцам быў вялікі гетман літоўскі і ваявода віленскі К. Я. Сапега. Адміністрацыйна-судовае кіраванне ў Дрысвятах ад імя дзяржаўцы ажыццяўляў намеснік. У 1780 Дрысвяцкі ключ перайшоў у прыватную ўласнасць Радзівілаў (у якасці кампенсацыі за 2 млн злотых, якія дзяржаўны скабр быў вінен магнатам). Ад Радзівілаў Дрысвяты ў 1790 набывае вядомы дзяржаўны дзеяч, кампазітар М. К. Агінскі. У 1794 ён прадае маёнтак і ў гэтым жа годзе ўносіць у фонд [[паўстанне Т. Касцюшкі|паўстання Т. Касцюшкі]] 118 тыс. злотых. У жніўні 1794 паўстанцкі атрад пад камандаваннем М. Агінскага дзейнічае непадалёку ад Дрысвятаў. Пры падаўленні паўстання мястэчка было разрабавана і спалена. Паводле люстрацыі 1794 тут налічвалася 45 дымоў. У канцы 18 ст. існавала парафіяльная школа (1781 — 15 вучняў, 1782 — 19). У 19 ст. Дрысвяты — цэнтр воласці Браслаўскага павета Віленскай губерніі, з 1843 Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерніі. Дрысвяцкі ключ распаўся на шэраг дробных маёнткаў. У 1794—1865 Дрысвятамі валодалі Лапацінскія. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў Г. Лапацінская была выслана ў Тамбоўскую губернію, а яе маёмасць распрададзена. 3 1865 уладальнікам Дрысвятаў стаў рыжскі губернатар А. Эцінген, у пачатку 20 ст. маёнткам валодалі бароны Гільдэнбанды. У канцы 19 ст. у мястэчку 205 жыхароў.
 
[[Файл:Dryswiaty1930 Church.jpg|thumb|злева|Дрысвяцкі Петра-Паўлаўскі касцёл (1929, арх. [[Л. Вітан-Дубейкаўскі]])]]
Радок 103:
[[Файл:Дрысьвяты 3.jpg|thumb|Касцёл Святых Пятра і Паўла]]
[[Файл:Carkva Drysviaty.JPG|thumb|Петра-Паўлаўская царква]]
* [[Селішча, (археалогія)|Селішча]] і [[Дрысвяцкі замак|гарадзішча]] на востраве Замак — {{ГККРБ 4|213В000190}}
* грунтавы могільнік ва ўрочышчы Пашавічы
* каменны крыж
* [[Дрысвяцкі парк|рэшткі парка]] 19 ст.
* [[Свята-Петра-Паўлаўская царква, (Дрысвяты)|Петра-Паўлаўская царква]] (1908, арх. [[А. Шпакоўскі]]) — {{ГККРБ 4|213Г000189}}
* [[Касцёл Святых Пятра і Паўла, (Дрысвяты)|Касцёл Святых Пятра і Паўла]] (1929, арх. [[Л. Вітан-Дубейкаўскі]]) — {{ГККРБ 4|213Г000188}}
* рэшткі абарончых умацаванняў 1-й сусветнай вайны
* Гідраэлектрастанцыя «Дружба народаў»