Камедулы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
 
Радок 1:
'''Камедулы''', або '''камальдулы''' — [[манах]]і каталіцкага манаскага ордэна пустэльнікаў. Вылучыліся з бенедыкцінцаў дзякуючы рэформам Рамуальда з Камальдолі ({{lang-la|Campus Malduli}}, каля Арэца ў [[Італія|Італіі]], 1012 або 1023 год; адсюль назва). У 1072 года Папа [[Аляксандр II, (Папа Рымскі)|Аляксандр II]] вызваліў камедулаў з-пад юрысдыкцыі біскупаў. Статут камедулаў засноўваўся на бенедыкцінскім, быў больш жорсткі і патрабаваў ад манахаў строгага пустэльнага жыцця, маўчання, шчырага посту, фізічнай працы, агульнай малітвы. Насілі габіты з белай воўны. Трымалі шматлікія шпіталі і аптэкі. З цягам часу падзяліліся на асобныя кангрэгацыі, у тым ліку з цэнтрамі ў Монтэ-Кароне ў [[Перуджа|Перуджы]] (Кангрэгацыя камедульскіх пустэльнікаў Монтэ-Кароны, {{lang-la|Congregatio Eremitarum Camaldulensium Montis Coronae}}, ECMC, ErCam) і ў Камальдолі (Камедульская кангрэгацыя ордэна св. Бенядзікта, {{lang-la|Congregatio Camaldulensis Ordinis Sancti Benedicti}}, OSBCam). У [[Польшча|Польшчы]] камедулы з’явіліся ў пачатку XI ст., стала аселі ў пачатку XVII ст. У [[ВКЛ|Вялікім княстве Літоўскім]] у 1662 годзе кляштар камедулаў заклаў канцлер [[Крыштаф Жыгімонт Пац]] у [[Пажайскі кляштар камедулаў|Пажаях каля Коўна]], у 1667 — кароль [[Ян II Казімір Ваза|Ян II Казімір]] на паўвостраве возера Вігры ў [[Гарадзенскі павет|Гарадзенскім павеце]]. У 1685 годзе гэты кляштар атрымаў статут прыярата, да 1699 года закладзены мураваны касцёл паводле праекта, відаць, П. Пуціні, у 1800 годзе скасаваны прускімі ўладамі. Кляштары (пустэльні) камедулаў Рэчы Паспалітай падпарадкоўваліся ўладзе кляштара ў Монтэ-Кароне ў Італіі.
 
== Літаратура ==