Тэрсейра: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др clean up, перанесена: Чарльз → Чарлз, typos fixed: з'яўляўся → з’яўляўся,   → (3) з дапамогай AWB
выпраўленне перасылак
 
Радок 22:
}}
 
'''Тэрсе́йра''' ({{lang-pt|Terceira}}) — [[востраў]] у цэнтральнай групе [[Азорскія астравы|Азорскіх астравоў]] у [[Атлантычны акіян|Атлантычным акіяне]]. Плошча - 400,6 км². Насельніцтва (2011 г.) - 56 437 чал. На Тэрсейры знаходзіцца адна са [[сталіца|сталіц]] Азорскіх астравоў — [[горад Ангра-ду-Эраіжму|Ангра-ду-Эраіжму]].
 
== Геаграфія ==
Востраў Тэрсейра абрысамі нагадвае [[авал]], выцягнуты з паўночнага захаду на паўночны ўсход. На поўдні вылучаецца невялікі [[паўвостраў]]. Знаходзіцца ў 1555,55 на захад ад [[Горад Лісабон|Лісабона]]а, сталіцы [[Партугалія|Партугаліі]]. Даўжыня - 29,58 км. Найбольшая шырыня - 17,84 км.
 
Мае [[вулкан]]ічнае паходжанне. [[Суша]] сфарміравана пераважна [[базальт]]амі. [[Бераг]]і месцамі стромкія. На поўдні вылучаецца шырокі старажытны [[вулканічны кратар]], які мясцовыя жыхары называюць папросту Кальдэйра. Захад вострава ўзняты. Найвышэйшы пункт — гара Санта-Барбара (1021 м). Востраў знаходзіцца ў сейсмічна актыўнай зоне. У [[1980]] г. і [[1981]] г. адбыліся моцныя разбуральныя [[землятрус]]ы.
Радок 35:
Востраў Тэрсейра быў адкрыты [[Партугалія|партугальскімі]] маракамі ў першай палове [[14 стагоддзе|XIV]] ст. і доўгі час быў вядомы як ненаселены востраў [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]]. У [[1445]] г. даследаваны спецыяльна пасланай партугальскай экспедыцыяй. У [[1450]] г. пачаў засяляцца [[фламандцы|фламандскімі]] каланістамі. Аднак як паказалі знаходкі [[археалогія|археолагаў]] пачатку [[21 стагоддзе|XXI]] ст. на Тэрсейры маюцца рэшткі значна больш старажытных паселішчаў з [[4 стагоддзе да н.э.|IV]] ст. да н. э. Знойдзены могілкі 2000-гадовай даўніны, [[Старажытны Рым|рымскія]] і [[арабы|арабскія]] надпісы. У [[2011]] г. археолагамі даследаваны наскальныя малюнкі, што могуць адносіцца да [[бронзавы век|бронзавага века]].
 
У другой палове [[15 стагоддзе|XV]] - [[16 стагоддзе|XVI]] стст. Тэрсейра развівалася пераважна як [[земляробства|земляробчая]] калонія. Адсюль вывозілі [[пшаніца|пшаніцу]], [[цукар]], [[тытунь]] і [[фарба]]вальнікі для [[тканіна|тканін]]. [[Порт]] [[Горад Ангра-ду-Эраіжму|Ангра]] на поўдні вострава з’яўляўся важным транспартным цэнтрам у часы [[Вялікія геаграфічныя адкрыцці|Вялікіх геаграфічных адкрыццяў]]. У [[1766]] г. у Ангры было размешчана Азорскае генерал-губернатарства. У [[19 стагоддзе|XIX]] ст. на востраў часцяком высылаліся непажаданыя асобы з Партугаліі. Яго наведвалі [[Чарлз Роберт Дарвін]] і [[Педру V]]. У [[1829]] г. каля Прая-дэ-Віторыя адбылася марская бітва паміж прыхільнікамі двух партугальскіх [[манарх]]аў.
 
У другой палове [[20 стагоддзе|XX]] ст. [[аэрапорт]] на востраве Тэрсейра ператварыўся ў важны транспартны пункт паветраных трансатлантычных пералётаў, у тым ліку для ваенных самалётаў. У 2003 г. на Тэрсейры сустракаліся [[Джордж Уокер Буш|Дж. Буш]], [[Хасэ Марыя Аснар|Х. М. Аснар]] і [[Жазэ Мануэл Барозу|Ж. М. Барозу]] для абмеркавання сітуацыі вакол [[Ірак]]а.