Ян Францавіч Пярно: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленне перасылак
 
Радок 55:
 
== Біяграфія ==
Скончыў 9 класаў валасной школы. Вясной [[1906]] зблізіўся з сацыял-дэмакратамі, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У [[1906]]—[[1908]] працаваў на фабрыцы «Рэсора» ў [[Горад Рыга|Рызе]], вучыўся ў вячэрнім нямецкім рамесным вучылішчы. З [[1908]] працаваў настаўнікам, экстэрнам здаў экзамены на званне настаўніка пачатковых народных вучылішч.
 
З [[1914]] у арміі, вёў рэвалюцыйную агітацыю на [[Заходні фронт, (Першая сусветная вайна, РасіяРасійская імперыя)|Заходнем фронце]], з [[1915]] член Латышскай сацыял-дэмакратычнай групы ў Мінску. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі 1917]] член выканкома [[Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў|Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў]] і член Мінскага камітэта РСДРП(б). У кастрычніку [[1917]] камісар зброевых майстэрняў [[10-я армія, (Расійская імперыя)|10-й арміі]], з яго дапамогай узброены [[1-ы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета]]. Са студзеня [[1919]] член бюро Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) і выканкома Саветаў [[Заходняя вобласць|Заходняй вобласці]] Мінскана губернскага ВРК, у Мінскім губернскім харчовым камісарыяце. З [[29 красавіка]] 1919 у складзе Арганізацыйнага бюро ЦК [[КП(б)ЛіБ]]. З сярэдзіны 1919 на партыйнай рабоце ў [[Смаленск]]у. З [[28 лютага]] па [[5 лістапада]] [[1921]] старшыня Смаленскага губернскага выканаўчага камітэта, зыдучы з гэтай пасады па стане здароўя. Працягваў партыйную і гаспадарчую працу ў [[Масква|Маскве]] і [[Якуцк]]у. З красавіка [[1933]] працаваў у жывёлагадоўчай галіне. З лістапада [[1937]] — на пенсіі.
 
Пахаваны ў калумбарыі [[Новадзявочыя могілкі|Новадзявочых могілак]]