Ян Францавіч Пярно

Ян Францавіч Пярно (26 лістапада (8 снежня) 1888, маёнтак Скрале, Рыжскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер Латвія) — 20 красавіка 1951) — удзельнік барацьбы за ўсталяванне бальшавіцкай улады ў беларускіх губернях.

Ян Францавіч Пярно
руск.: Ян Францевич Перно
Старшыня Смаленскага губернскага выканаўчага камітэта
28 лютага — 5 лістапада 1921
Нараджэнне 26 лістапада (8 снежня) 1888
маёнтак Скрале, Рыжскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер Латвія)
Смерць 20 красавіка 1951
Масква
Месца пахавання Новадзявочыя могілкі
Партыя РСДРП(б)
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Скончыў 9 класаў валасной школы. Вясной 1906 зблізіўся з сацыял-дэмакратамі, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У 19061908 працаваў на фабрыцы «Рэсора» ў Рызе, вучыўся ў вячэрнім нямецкім рамесным вучылішчы. З 1908 працаваў настаўнікам, экстэрнам здаў экзамены на званне настаўніка пачатковых народных вучылішч.

З 1914 у арміі, вёў рэвалюцыйную агітацыю на Заходнем фронце, з 1915 член Латышскай сацыял-дэмакратычнай групы ў Мінску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член выканкома Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і член Мінскага камітэта РСДРП(б). У кастрычніку 1917 камісар зброевых майстэрняў 10-й арміі, з яго дапамогай узброены 1-ы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Са студзеня 1919 член бюро Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) і выканкома Саветаў Заходняй вобласці Мінскана губернскага ВРК, у Мінскім губернскім харчовым камісарыяце. З 29 красавіка 1919 у складзе Арганізацыйнага бюро ЦК КП(б)ЛіБ. З сярэдзіны 1919 на партыйнай рабоце ў Смаленску. З 28 лютага па 5 лістапада 1921 старшыня Смаленскага губернскага выканаўчага камітэта, зыдучы з гэтай пасады па стане здароўя. Працягваў партыйную і гаспадарчую працу ў Маскве і Якуцку. З красавіка 1933 працаваў у жывёлагадоўчай галіне. З лістапада 1937 — на пенсіі.

Пахаваны ў калумбарыі Новадзявочых могілак

Працы правіць

  • Воспоминания // В борьбе за Октябрь в Белоруссии и на Западном фронте: воспоминания активных участников Октябрьской революции / Ин-т истории партии ЦК КП Белоруссии — филиал Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Мн.: Госиздат БССР, Редакция политической литературы, 1957. — 372 с.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кипнис, С. Е. Новодевичий мемориал Некрополь Новодевичьего кладбища / Авт. и сост. С. Е. Кипнис. — М.: Пропилеи, 1995. — 430 с. — ISBN 5-7354-0023-1 (руск.)
  • Пярно Ян Францавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузелі—Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с. — С. 16. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Руководители Смоленской области, (1917—1991 годы): биографический справочник / [авт.-сост. Н. Г. Емельянова и др.]; ОГУ «Государственный архив Смоленской области». — Смоленск: Флиманкова И. А., 2008. — 193, [14] с.портр., факс. — ISBN 978-5-902093-34-3. (руск.)