Арцём Ігнацьевіч Вярыга-Дарэўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Паходзіў са старадаўняга, але збяднелага дваранскага роду. Бацька яго быў дазорцам мер і вагаў у Кублічах. Маці памерла пасля родаў. Дзяцінства А. Вярыгі-Дарэўскага прайшло ў фальварку Людвінава непадалёк ад [[Горад Дзісна|Дзісны]]. Пасля заканчэння Забельскай гімназіі (мяст. Валынцы, цяпер [[Верхнядзвінскі раён]]) служыў у Віцебскай часовай камісіі для рэвізіі дзейнасці губернскай дваранскай дэпутацкай зборні (1836—44). Вучыўся ў Забельскай гімназіі (мяст. Валынцы Дрысенскага павета, цяпер Верхнядзвінскі р-н). У сярэдзіне 1840-х г. набыў фальварак Стайкі паблізу Віцебска, ажаніўся. Служыў у розных установах [[Віцебск]]а. З 1852 калежскі асэсар.
 
Арцём Вярыга-Дарэўскі шмат сіл і часу аддаваў культурна-асветніцкай дзейнасці, імкнучыся арганізаваць на Віцебшчыне народныя школы, тэатр, бібліятэкі і чытальні. У 1850-я арганізаваў у Віцебску публічную бібліятэку. Збіраў беларускі фальклор. Пасылаў допісы ў газету «Kurjer Wileński» і «Виленский вестник» ([[Вільня]]), «Słowo» ([[Пецярбург]]), часопіс «Ruch muzyczny» ([[Варшава]]). Стаў вядомы як аўтар паэм, гутарак і драматычных твораў, якія разыходзіліся ў рукапісах: паэмы «Ахульга» (тэматычна звязаная з барацьбой горцаў пад кіраўніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4-ы — гнеў». Першым пераклаў на беларускую мову паэму [[А. Міцкевіч]]а «Конрад Валенрод». Беларускія творы з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы не знойдзены. Пры жыцці выйшла адзіная кніга на польскай мове «Гутарка пра сваяка». Грамадскі рэзананс мела паездка А. Вярыга-Дарэўскага ў 1858 у Вільню, дзе ён сустрэўся з віднымі прадстаўнікамі культуры. Тады ж быў запачаткаваны знакаміты «Альбом Вярыгі-Дарэўскага» (1858—1863), які стаў своеасаблівым літаратурна-грамадскім альманахам, дзе м.і. свае запісы пакінулі [[Уладзіслаў Сыракомля]], [[В. Каратынскі]], [[Адам Кіркор]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]]. Выказанае ў навуковай літаратуры меркаванне, што А. Вярыга-Дарэўскі аўтар паэмы «[[Тарас на Парнасе]]», не пацверджана даследаваннямі.
 
У 1861—1862 браў удзел у патрыятычных дэманстрацыях у Віцебску, за што стаў аб'ектам пільнага нагляду жандараў. У [[1863]] адзін з кіраўнікоў узброенага выступлення на Віцебшчыне. Арыштаваны 6.5.1863, амаль два гады правёў пад следствам у віцебскай турме. Першапачаткова асуджаны на пажыццёвую катаргу, замененую 8 гадамі катаржных работ. У 1865 сасланы ва Усходнюю Сібір (саляварны завод ва Усоллі). З 1868 на пасяленні ў [[Іркуцк]]у. Памёр у Сібіры.
Радок 12:
* Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988.
 
==Літаратура==
{{літ|1=|'''Літ. з даведн. Л.У.Маракова''': Васілеўскі Д. Арцём Ігнатавіч Вярыга-Дарэўскі і яго літаратурна-грамадская чыннасць // Полымя. 1929, № 6;|Борковский С.А., Мальдис А.И. Поэтическое наследие Артемия Вериги-Даревского // Советское славяноведение. 1971, № 2;|Кісялёў Г. Арцём Вярыга-Дарэўскі // Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971;|БП, т. 2;|ЭГБ, т. 2;|АЗБ.|Від=Б}}
* Васілеўскі Д. Арцём Ігнатавіч Вярыга-Дарэўскі і яго літаратурна-грамадская чыннасць // Полымя. 1929, № 6;
 
* Борковский С.А., Мальдис А.И. Поэтическое наследие Артемия Вериги-Даревского // Советское славяноведение. 1971, № 2;
== Крыніца ==
* Кісялёў Г. Арцём Вярыга-Дарэўскі // Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971;
* БП, т. 2;
* ЭГБ, т. 2;
* АЗБ;
* {{крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816-1884) // Пачынальнікі : З гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. / уклад. Г.В. Кіселёў. – 2-е выд. – Мн., 2003. – С. 214 – 293;
* Цвірка К. Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816–1884) / К. Цвірка // Камяні тых сядзібаў : шляхі паэтаў XIX ст. – Мн., 2004. – С. 286.
 
{{DEFAULTSORT:Вярыга-Дарэўскі Арцём}}