Этналогія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Этнало́гія''' ({{lang-el|ἔθνος}}, племя, народ + ''-логослогас'' - вучэнне, навука) - навука, якая вывучае паходжанне, рассяленне, побыт і культуру этнасу (народа). Станаўленне этналогіі як навукі ў 2-й палове звязан з эвалюцыйнай школай ([[Э.Тайлар]], [[Л.Г.Морган]] і іншыя), што зыходзіла з ідэі адзінства культуры чалавецтва. З канца XIX ст. даследуе рэгіянальныя культуры і іх узаемаўплыў. Развіццё тэарэтычнай этналогіі ў XX ст. звязана з канцэпцыямі [[Э.Дзюркгейма]], [[З.Фрэйда]], [[Л.Леві-Бруля]], [[Б.Маліноўскага]], [[А.Радкліф-Браўна]], [[К.Леві-Строса]] і іншых.
 
== Этналогія Беларусі ==
На Беларусі этналогія развіваецца з пачатку XIX ст. і на працягу доўгага перыяду аб'ектам яе вывучэння была духоўная культура беларускага этнасу - песні, паданні, вераванні, абрады. З 1880 - 1890-х г. галоўным у беларускай этналогіі стаў эвалюцыйны кірунак, прадстаўнікі якога ([[У. М. Дабравольскі]], [[М. В. Доўнар-Запольскі]], [[Я. Ф. Карскі]], [[М. Я. Нікіфароўскі]], [[Е. Р. Разанаў]], [[І. А. Сербаў]], [[А. К. Сержпутоўскі]]) разам з духоўнай і матэрыяльнай культурай народа, распрацоўвалі канцэпцыю гістарычнай асаблівасці і самастойнасці беларусаў як этнічнай супольнасці. У сучасны перыяд вучоныя-этнолагі Беларусі даследуюць праблемы этнагенезу, этнічнай гісторыі беларусаў, разнастайнасць шматвяковых традыцый беларускага народа, ролю і месца беларускага этнасу ў еўрапейскай цывілізацыі. Пачынаецца таксама вывучэнне і іншых нацыянальнасцей, якія насяляюць тэрыторыю Беларусі (татарскай, польскай, яўрэйскай), этнічных супольнасцей іншых краін