Ліга Еўропы УЕФА: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ліга Еўропы УЕФА''' ({{мова-en|UEFA Europa League}}) — штогадовы еўрапейскі футбольны кубкавы турні...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:21, 4 ліпеня 2010

Ліга Еўропы УЕФА (англ.: UEFA Europa League) — штогадовы еўрапейскі футбольны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідаю УЕФА; другі па значнасці пасля Лігі чэмпіёнаў. Першапачатковая назва — Кубак кірмашоў (англ.: Inter-Cities Fairs Cup), потым — Кубак УЕФА (англ.: UEFA Cup). З сезону 2009—2010 гадоў кубак змяніў фармат і назву, і стаў звацца Ліга Еўропы.

Фармат турніру (пачынаючы з сезону 2009—2010 гадоў): 4 кваліфікацыйныя раўнды, групавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэннем фіналу) складаюцца з дзвую матчаў. Фінал складаецца з аднаго матчу на выбраным загадзя полі.

У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў сваіх краін (калі ім з'яўляецца клуб, які ў гэтым сезоне ўдзельнічае ў Лізе Чэмпіёнаў, то яго месца займае фіналіст кубка) і каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах. У залежнасці ад месца іх краіны ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнда кваліфікацыі. Таксама ў чацвёртым кваліфікацыйным раўндзе да іх далучаюцца клубы, якія прайгралі ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Чэмпіёнаў. Пераможцы чацвёртага раўнда Лігі Еўропы, а таксама каманды, якія прайгралі ў чацвёртым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Чэмпіёнаў гуляюць ў групавым турніры (12 груп па 4 каманды, якія гуляюць паміж сабою ў два кругі). Па дзве лепшыя каманды з кожнай групы, а таксама 8 клюбаў, якія занялі трэцяе месца ў сваіх групах групавога этапа Лігі Чэмпіёнаў выходзяць у плэй-оф Лігі Еўропы.

Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе. Найбольшую колькасць разоў (па тры) яго выйгравалі «Ювентус», «Інтэрнацыянале» і «Ліверпул». Дзейным пераможцам з'яляецца іспанскі клуб «Атлетыка» з Мадрыду.

Вонкавыя спасылкі

Шаблон:Link FA