Старажытная гісторыя Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (размовы | уклад)
Радок 4:
Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў таму. Лічыцца, што першымі насельнікамі на тэрыторыі Беларусі былі [[неандэртальцы]], якія апынуліся тут у час кароткіх пацяпленняў у перыяд так званага [[Рыжскае абледзяненне|Рыжскага абледзянення]], ці яшчэ перад ім. На тэрыторыі Беларусі пакуль што не было знойдзена аніводнага шкілету людзей гэтага перыяду.
 
Найстаражытнейшыя рэшткі дзейнасці людзей былі знойдзены на стаянках [[Юравічы, Калінкавіцкі раён|Юравічы]] і [[Бердыж]], якія датуюцца прыкладна 26—24 тысяч гадоў таму. Нарэшце, гэтыя даты дазваляюць у любым выпадку аднесці з'яўленне першага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі да верхняга палеаліта, якое магло жыць тут толькі пасля адступлення ці зыходу ледавіка. Колькасць насельніцтва ў верхнім палеаліце не перавышала некалькіх сотняў<ref>[[Эдуард Міхайлавіч Загарульскі|Загорульский Э.М.]] Начало формирования населения Белоруссии (дославянский период). — Мн., 1996</ref>. Тэрыторыю Беларусі насялялі маманты, на якіх першыя людзі паспяхова палявалі — напрыклад, у Бердыжы былі знойдзены косткі, якія належалі прыкладна 50 асоб мамантаў. У Юравічах былі знойдзены першыя рэшткі матэрыяльнай культуры — пласцінка з біўня маманта з простай арнаментацыяй. Каля 16 тысяч гадоў таму адбылося новае моцнае пахаладанне, і сучасная тэрыторыя Беларусі была зноў пакінутая.
 
== [[Мезаліт]] ==