Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ {{ізаляваны артыкул}}, пробны запуск праекта Звязнасць using AWB
+ {{Тупіковы артыкул}}
Радок 1:
{{Тупіковы артыкул}}
'''Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі''' ([[11 жніўня]] (30 ліпеня) [[1856]] г. — [[7 мая]] [[1920]] г.), беларускі этнограф і мовазнаўца. Нарадзіўся у вёсцы Краснасвяцкае Прудкаўскай воласці Смаленскага павета Смаленскай губерні ў сям'і чыноўніка-двараніна. У 1868 - 1876 г. вучыўся ў Смаленскай гімназіі, у 1880 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам Смаленскай жаночай гімназіі, а з 1883 г. перабраўся ў свой маёнтак, збіраў этнаграфічны, фальклорны і лінгвістычны матэр'ял. З 1902 г. працаваў інспектарам народных вучылішчаў у Разанскай губерні, а ў 1906 - 1917 гг. - у Ельнінскім павеце Смаленскай губерні. З 1918 г. выкладаў на чырвонаармейскіх курсах у Смаленску, у Беларускім народным універсітэце ў Маскве, у Віцебскім інстытуце народнай адукацыі і Смаленскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Падтрымліваў сувязь з А. А. Шахматавым, Я. Ф. Карскім, У. І. Ламанскім, І. В. Ягічам. Трагічна загінуў 7 мая 1920 г. на Смаленшчыне.