Пскоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Мяняем: eo:Pskovo
+1
Радок 1:
[[Выява:Coat of Arms of Pskov.png|thumb|110px|right|Герб горада]]
{{вызн|1=Пскоў}} ({{lang-ru|Псков}}), горад (з [[903]] года) у [[Расія|Расіі]], адміністрацыйны цэнтр [[Пскоўская вобласць|Пскоўскай вобласці]]. Насельніцтва 194,9 тыс. чалавек ([[2005]]). Заснаваны ў [[903]] годзе.
 
Горад размешчаны на рацэ [[Рака Вялікая, басейн Пскоўскага возера|Вялікая]] (упадае ў [[Пскоўскае возера]]) пры зліцці яе з ракой Пскова.
Радок 6:
{{coord title dm/tmp|57|49||N|28|20||E}}
 
== Гістарычны нарыс ==
Першы раз у летапісе Пскоў згадваецца пад 903. З Х ст. ён у складзе Кіеўскай Русі, а з ХІІ ст. належыць Наўгародскай дзяржаве. У 1240 горад захапілі [[крыжакі]], але ў 1242 яго вызвалілі войскі ноўгарадскага князя [[Аляксандр Неўскі|Аляксандра Неўскага]].
 
[[Image:Troizkiy cathedral (Pskov).jpg|thumb|250px|Пскоўскі кром (фота 2005)]]
Самай старажытнай часткай горада з'яўляеццаз’яўляецца дзядзінец, што спачатку меў драўляныя, а потым (з ХІІІ ст.) каменныя ўмацаванні і атрымаў назву Пскоўскі Крэмль, альбо Кром. У плане гэта неправільны шматграннік, абнесены каменнымі сценамі з вежамі, якія складзены з вапняковых пліт шэрага колеру. Найбольш вядомыя вежы маюць назвы Куцякрома (1400) і Смердзя. У сярэдзіне ХІІІ ст. зрабілі каменную паўднёвую частку сцяны Крома, т. зв. Першы ці Персі. Сцяна выходзіць на р. Вялікая, адкуль пачынаюцца ўмацаванні іншых гарадскіх кварталаў.
 
З ХІІІ ст. да Крома прыбудаваны яшчэ адзін умацаваны гарадскі квартал, які атрымаў назву Даўмонтаў горад. На працягу ХІV-ХV ст. тут узвялі шэсць каменных храмаў і каменныя палаты. Археолагі знайшлі рэшткі гэтых будынкаў, а таксама сляды старажытных вуліц, вымашчаных драўлянымі плахамі на лагах. Быў знойдзены і драўляны вадаправод у выглядзе труб, што складаліся з двух жолабаў, абгорнутых бяростай.
 
У 1309 ўзводзяць трэцяе кола гарадскіх сцен і з’яўляецца ўмацаваны "«Сярэдні горад"». У кан. ХІV - — пач. ХV ст. гарадскія сцены дабудавалі і павялічылі іх таўшчыню да 4 метраў, а таксама зрабілі 6 вежаў з байніцамі. У другой палове ХІV ст. узводзіцца новы каменны сабор св. Троіцы, 20 каменных храмаў у розных частках горада і чацвёртае кола гарадскіх сцен, абнесенае глыбокім ірвом. Асобны раён горада называўся Запскоўскім і знаходзіўся на другім беразе рэчкі Пскавы.
 
У канцы ХІІ ст. за рэчкай Вялікай, на адлегласці 1,5  км ад дзядзінца, быў узведзены першы мураваны Спаса-Мірожскі сабор. Храм быў зроблены ў тэхніцы мяшанай муроўкі, дзе чаргаваліся рады тонкай цэглы - — плінфы і каменных пліт. Сабор быў распісаны ўнікальнымі фрэскамі. Яшчэ адзін прыгожы сабор Нараджэння Багародзіцы быў узведзены ў 1310 ў Снетагорскім манастыры. Храм быў складзены з каменнай пліты і меў шыкоўны фрэскавы роспіс.
 
З ХІV ст. склалася самастойная пскоўская будаўнічая школа. Пскоўскія дойліды стварылі аднакупальную, трохапсідную кубічную кампазіцыю храма, а таксама асобны тып бесслуповага храма з сістэмай прыступкавых скляпенняў. Плоскія пабеленыя сцены падзялялі плоскімі лапаткамі на тры часткі з паўкруглымі аркамі ў завяршэнні храма. У якасці прыкладу можна прывесці царкву Успення ў Мялетаве (1463). Адной з адметных рысаў пскоўскай школы былі высокія шматпралётныя званіцы.
 
Пазней, у ХVІ-ХVІІ ст. у Пскове будавалі вялікія, у некалькі паверхаў, купецкія дамы з тоўстымі сценамі. У сценах былі лесвіцы, пераходы, нішы і схованкі. Аконныя праёмы рабіліся ў выглядзе амбразур, зачыняліся каванымі аканіцамі і кратамі. З боку двара быў высокі ганак на шырокіх слупах з аркамі (да прыкладу - — палаты Паганкіных, збудаваныя каля 1645). Пскоўскіх дойлідаў запрашалі на працу ў розныя гарады, у тым ліку, і ў Маскву.
 
У ХІV - — ХV ст. расквітнела пскоўская школа жывапісу. Творы маюць павышаную экспрэсію вобразаў, падкрэсленасць блікаў і выразнасць мазка пэндзля (напр., фрэскі сабора Раства Багародзіцы і царквы Успення). Да другой паловы ХІV ст. адносяцца ўнікальныя абразы "«Сабор Маці Божай"» і "«Параскева Пятніца, Варвара і Улляна"».
 
У ХV ст. ўзнікае славуты пскоўска-пячорскі манастыр у мясцовасці Пячора, які меў абароннае значэнне. У 1473 збудавалі першую падземную пячорную Успенскую царкву. У ХVІ ст. вакол манастыра ўзнікае пасад, які абнеслі разам з манастыром каменнай сцяной з 9 вежамі. Уваход ішоў праз Святыя вароты з вежай. У ХVІ ст. у манастыры зрабілі шматпралётную двух'яруснуюдвух’ярусную вежу-званіцу з гадзіннікам. У ХVІ-ХVІІ ст. тут будуюць 4 цэрквы, якія дайшлі да нашых дзён.
 
У 1465 ўзнікае пятае кола гарадскіх сцен Пскова. Горад дзяліўся на 7 канцоў. За межамі горада з'явілісяз’явіліся рамесныя слабоды. У цэнтрах канцоў альбо слабод пачалі будаваць храмы, якія адначасова былі і складамі зброі.
 
У XVI ст. гарадскія сцены мелі даўжыню 9  км і 37 вежаў, з якіх вылучалася вежа Грамячая, збудаваная ў 1524.
 
{{літ|1=[http://pawet.net/book/trusau/dziarzavy.html#2 А. Трусаў. Пскоўская рэспубліка // Наша Слова № 27 (662) 14 ліпеня 2004]}}
 
'''Гл. таксама:''' [[Пскоўская дзяржава]], [[76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія]]
 
{{Гарады Пскоўскай вобласці}}