Паўстанне Юр’евай ночы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Крыніцы: вікіфікацыя
др →‎Ход паўстання: стылявыя змены
Радок 22:
 
== Ход паўстання ==
Паўстанне пачалося па сігнале, запаленай хаце на адным з узгоркаў, як казалася ужо вышэй, у павеце Хар’ю ў ноч 23.4.1343 г. (вясенні Юр’я). Адначасова паўсталі эсты ў мацярыковай частцы Ляянэ-Сааремааскага біскупства, т.б. у павеце Ляянэмаа. Маёнткі, малыя замкі, цэрквы і капліцы былі спаленыя, трапіўшыя ў рукі паўсталых немцы — забітыя, у знішчэнні немцаў, не гледзячы на пол і ўзрост, удзельнічалі і жанчыны. У Падзіксім[[Падзізэ|Падзіскім кляштары]] былі забітыя 28 манахаў. Затым эсты пачалі аблогу замка і горада Таліна, які быў важнейшым цэнтрам Эстоніі, тут паўсталыя чакалі падыходу на дапамогу шведскага войска. У аблозе прымала ўдзел звыш 10 тыс. челавек, паводле НПЛ — 14 тыс. У павеце Ляянэмаа паўсталыя трымалі ў аблозе г. Хаапсала. Немцы былі бязсільныя, адно схаваліся па вялікіх замках, і звярнуліся па дапамогу да Ордэна. Гэты зварот быў на руку Ордэну, каб пад відам узнаўлення законнага парадку заняць дацкуюДацкую Паўночную ЭстніюЭстонію, таму магістр хутка адгукнуўся, пагатоў Ордэн мог непакоіць магчымы распаўсюд паўстання і на свае ўладанні.
 
Аднак, ордэнскія войскі былі занятыя аблогай Ізборска[[Ізборск]]а, каб выйграць час магістр прапанаваў паўсталым перамовы. Магістр прапанаваў кіраўнікам паўстання прыйсці на перамовы да 4 мая 1343 г. у ордэнскі замак Вейсенштэйн (цяпер [[Пайдэ]]), што побач з раёнам паўстання і быў важнай крэпасцю і фарпостам Ордэна на паоўначыпоўначы Эстоніі. Кіраўнікі паўстання прынялі гэтую прапанову перамоваў. Тысчасова да поўначы ад Вейсенштэйна адбылася першая сутычка эстаў з атрадам мясцовага ордэнскага фогта, у баі эсты страцілі 300 чалавек забітымі.
 
Магістр [[Бурхардт фон Дрэйлебэн]] зняў аблогу Ізборска і разам войскамі Ордэна, Дэрпцкага біскупства і Рыжскага архібускупства да 4 мая 1343 г. прыбыў у Вейсенштэйн. Да гэтага часу ў Вейсенштэйн прыбылі і 4 кіраўніка паўстання толькі з 3 праважатымі, а таксама талінскі біскуп. Матывы гэтага неабачлівага кроку кіраўнікоў паўстання цяжка растлусачыць, магчыма яны таксама цягнулі час, каб дачакацца шведскага дапаможнага войска. Таксама, верагодна, яны атрымалі ад магістра гарантыю бяспекі.
 
На перамовах у Вейсенштэйне, магістр запытаўся ў кіраўнікоў Паўстання, чаму бязлітасна забіта столькі немцаў, у т.л. малых і старых. Адзін з кіраўнікоў адказаў, што немцы так доўга і жорстка прыгнеталі эстаў, што яны болей ужо не маглі цярпець. Тады магістр запытаўся за што былі забітыя манахі Падзіскага кляштара. Кіраўнікі адказалі, што і гэтыя манахі заслужылі смерці і наогул, любы немец, хаця б і ростам у локаць, заслугоўвае смерці. Аднак пры гэтым, кіраўнікі Паўстання заявілі, што калі б магістр навёў парадак і ўзяў эстаў пад сваю ўладу, то яны б згадзіліся яму падпарадкавацца, але немцаў яны цярпець больш не могуць (тут яны відаць мелі на ўвазе немцаў дацкіх васалаў), хоць напраўдзе не хацелі б мець над сабою гаспод. Гатовасць кіраўнікоў падпарадкавацца Ордэну выглядае дзіўна, магчыма, гэтым яны толькі хацелі пазбегнуць умяшальніцтва Ордэна ў хаду Паўстання. Магістр, заявіўшы, што не можа пакінуць масавыя забойствы без пакарання, загадаў затрымаць кіраўнікоў Паўстання ў Вейсенштэйне, пакуль ён не пакарае паўстанцаў і вернецца. Кіраўнікі паўстання абурыліся гэтым загадам, патрабавалі адпусціць і аказалі супраціў затрыманню, у баі былі парубленыя на кавалкі, паводле Гунеке-Рэнера.
Радок 36:
18 мая 1343 г. на талінскі рэйд прыбыў выбаргскі фогт Іаган Гатаесан, а 20 мая — абоскі фогт Дан Ніглісан, але было ўжо позна. Часовы штатгальтэр Г. фон Герыке перашкодзіў высадцы шведаў і паведаміў ім, што эсты разбітыя і дацкія ўладанні знаходзяцца пад абаронай Ордэна. Пасля перамоваў, 21 мая Герыке і шведскія фогты дамовіліся пра перадачу канфлікта на суд шведскага і дацкага каралёў.
 
26 мая 1343 г. у Дэрпцкае біскупства ўварвалася пскоўскае войска, пскавічы дайшлі да біскупскага замка Одэмпэ, на злучэнне з імі ійшоў атрад эстаў, астаткі разбітых пад Талінам, колькасцю 3-5 тыс. чалавек. Пра гэты атрад эстаў паведамляе НПЛ. Пскоўскі напад у некаторай ступені адцягнуў сілы немцаў ад задушэння паўстання ў павеце Ляанемаа. Немцам удалося разбіць пскавічаў каля ОдэімэОдэмпэ да злучэння з эстамі, пскавічы змушаныя былі адступіць, злучэнне з эстамі адбылося праз некалькі дзён у ваколіцах памежнага біскупскага замка Вастсэлійна. Пры Вастсэлійне 1.6.1343 г. адбылася бітва пскавічоў і эстаў з немцамі, страты абедзьвух бакоў былі вялікія. Пскавічы і эсты адступілі на Русь, у немцаў не было сілаў гнацца за імі. Аднак гэты паход пскавічоў ужо нічога не мог зрабіць, бо лёс паўстання быў вырашыны 14 мая пад Талінам.
 
Вечарам, у дзень св. Якава 24.7.1343 г., паўстане пачалося і на востр. Эзель (цяпер Саарэма), эсты адначасова перабілі ўсіх немцаў на востраве і пачалі аблогу замка Пёйдэ — адзінага ўмацавання немцаў на востраве. Пасля 8-дзённай аблогі нямецкі гарнізон капітуляваў пад гарантыю безперашкоднага выхаду са зброяй, канямі і ўласнымі рэчамі. Аднак на выхадзе эсты пазабівалі немцаў каменнем. Нямецкая ўлада, і самі немцы фізічна, на Эзелі перастала існаваць — паўстаўшыя былі ўпэўненыя, што да зімы, калі замёрзнуць пралівы ім няма чаго баяцца з боку Ордэна, які не меў свайго флоту.