Іван Аляксеевіч Бунін: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: hy:Իվան Բունին
др лінк
Радок 4:
Да 11 гадоў выхоўваўся дома, у [[1881]] паступае ў Ялецкую ўездную гімназію, у [[1885]] вяртаецца дахаты і працягвае адукацыю пад кіраўніцтвам старэйшага брата Юлія. У 17-гадовым узросце пачынае пісаць вершы, у [[1887]] — дэбют у друку. У [[1889]] ідзе працаваць карэктарам у мясцовую газету «Арлоўскі веснік». Да гэтага часу адносіцца яго працяглая сувязь з супрацоўніцай гэтай газеты Варварай Пашчанка, з якой яны насуперак жаданню сям'і пераязджаюць у Палтаву ([[1892]]). Зборнікі «Вершы» (Арол, [[1891]]), «Пад адчыненым небам» ([[1898]]), «Лістапад» ([[1901]]; Пушкінская прэмія).
 
У [[1895]] — асабіста пазнаёміўся з [[Антон Паўлавіч Чэхаў|Чэхавым]], да гэтага перапісваліся. У 1890-х падарожнічаў на параходзе «Чайка» («''барк з дровамі''») па Дняпру і наведаў магілу [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Тараса ШаўчэнкаШаўчэнкі]], якога любіў і шмат потым перакладаў. Праз некалькі гадоў напісаў нарыс «На „Чайке“», які быў апублікаваны ў дзіцячым ілюстраваным часопісе «Усходы» ([[1898]], № 21, 1 лістапада). У [[1899]] уступае ў шлюб з Ганнай Мікалаеўнай Цакні (Какні), дачкой грэчаскага рэвалюцыянера. Шлюб быў недоўгачасовым, адзінае дзіця памёрла у 5-гадовым узросце ([[1905]]). У [[1906]] Бунін уступае ў грамадзянскі шлюб (у [[1922]] афіцыйна аформлены) з Верай Мікалаеўнай Мурамцавай, пляменніцай З. А. Мурамцава, першага старшыні Першай Дзяржаўнай Думы.
 
У аповядах і аповесцях паказаў (часам з настальгічным настроем)