Гісторыя Еўропы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Выдаляем: la:Historia Europae
др →‎11 ст.: вікіфікацыя
Радок 14:
'''...'''
 
== 11 ст. ==
 
На землях Францыі ў 11 ст. існавалі шматлікія феадальныя дзяржаўныя ўтварэнні, з якіх буйнейшымі былі герцагствы Нармандскае і Аквітанскае, графствы Фландрыі, Анжу, Блуа і інш. Каралеўская дынастыя Капецінгаў валодала тады невялікім каралеўскім даменам навокал Парыжа.
 
Англійскае каралеўства ўваходзіла на працягу 1-й пал. 11 ст. у вялікую Дацкую дзяржаву (разам з уласна Даніяй і Нарвегіяй) , а неўзабаве пасля аднаўлення сваёй самастойнасці (1042) была заваяваная герцагам Нармандыі (1066), які стаў пачынальнікам новай каралеўскай дынастыі, застаючыся фармальна васалам караля французскага.
 
На землях Італіі вялікія тэрытарыяльныя набыткі былі зробленыя выхаднямі з Нармандыі, якія адваявалі ў сарацынаў Сіцылію, а на поўдні аб'ядналі ў герцагстве Паўднёвай Італіі ранейшыя сарацынскія, візантыйскія і лангабардскія ўладанні. Свяшчэнная Рымская імперыя, пасля часовага паслаблення яе ўлады ў Італіі ў пач. 11 ст., аднавіла свой кантроль над Паўночнай Італяій і над інстытутам папства пад сяр. 11 ст.
Радок 24:
У Іспаніі агульны ўпадак мусульманскай дзяржаўнасці дазволіў хрысціянскім каралеўствам (Леон і Касцілія) перайсці ў шырокі наступ на Пірэнейскім паўвостраве (гл. рэканкіста).
 
Ісламскі свет быў паслаблены ўнутранымі супярэчнасцяміі. Утварылася шыіцкая дзяржава Фацімідаў з цэнтрам у Егіпце, якая ўвайшла ў ваеннае процістаянне з суніцкім [[Халіфат Абасідаў|Багдадскім халіфатам]]. Існаванне дзяржавы Фацімідаў спрычыніла першае за некалькі стагоддзяў ''пашырэнне'' гандлёвых сувязяў Еўропы і Усходняга Міжзамнамор'я. Пагроза дзяржаве з боку хуткарослай дзяржавы туркаў-сельджукаў у канцы 11 ст., была на нейкі час адхіленая еўрапейскімі крыжовымі паходамі і ўтварэннем «лацінскіх каралеўстваў» на Блізкім Усходзе.
 
Візантыя ў пач. 11 ст. у значнай ступені аднавіла сваю магутнасць, у чым ёй паспрыяў унутраны раскол ісламскага свету. Тымчасам імперыі давялося сутыкнуцца з нармандскімі заваёвамі ў Італіі, што спрычынілася, між іншым, і да расколу хрысціянскай царквы (1054). У канцы 11 ст. туркі-сельджукі, пасля захопу дзяржавы Абасідаў, заваявалі значныя візантыйскія тэрыторыі ў Малой Азіі.
Радок 30:
У Цэнтральнай Еўропе ў пач. 11 ст. канчаткова аформіліся такія буйныя дзяржаўныя ўтварэнні, як Венгерскае каралеўства і Польскае княства (потым каралеўства). Польскае каралеўства актыўна спрабавала распаўсюдзіць свае ўладанні на суседнія землі (Русь і інш.) на працягу 1-й чвэрці 11 ст., але потым распалася на мноства княстваў.
 
У 1-й пал. 11 ст. '''Венгерскае каралеўства''', маючы падтрымку св.-рым. імператара і карыстаючыся працяглым візантыйска-балгарскім канфліктам, паступова кансалідоўвала свае ўладанні ў усходняй частцы Карпацкага басейна (Трансільванія, Матра і інш. землі); адначасова пачалі ўмацоўвацца і венгерска-візантыйскія сувязі (гл. [[балгарская вайна, 1015]]). Тады ж Венгрыя выступіла на баку немцаў у польска-нямецкім канфлікце ў час спробаў Баляслава Храбрага стварыць Польскую імперыю. Нарэшце, у 1027 – 10281027—1028 венгерскі кароль захапіў апошняе пляменнае дзяржаўнае ўтварэнне венграў  — даліну Мараш.
 
Кіеўская Русь на працягу 11 ст. вяла барацьбу з суседнімі цэнтральнаеўрапейскімі ўладарамі і з паўднёвымі качэўнікамі.
Радок 36:
Свяшчэнная Рымская імперыя на працягу 1-й пал. 11 ст. аднавіла свой кантроль над Паўночнай Італяій і над інстытутам папства. Важным фактарам росту моцы імперыі, але і важным фактарам агульнаеўрапейскага развіцця, сталася распачатая ў 11 ст. маштабная [[нямецкая каланізацыя на ўсходзе|нямецкая каланізацыя]] славянскіх і балцкіх земляў, спачатку ў міжрэччы Эльбы і Одэра, а пазней і ў басейне Віслы.
 
Папства за 1-ю пал. 11 ст. выявіла моцную тэндэнцыю да нарошчвання свецкасці, што ўвайшло ў супярэчнасць з рухам за рэфармацыю царкоўнага жыцця 10 — 11 ст. Важнейшымі непасрэднымі вынікамі барацьбы Папства за палітычную самастойнасць сталіся выхад Папства з-пад залежнасці ад рымскай арыстакратыі (у чым значна паспрыяў імператар) і канчатковы разрыў з Візантыйскай (Усходняй) царквой (1054). Прыхільнікі царкоўнай рэформы, якія паслядоўна кіравалі Каталіцкай царквой да канца 11 ст., змаглі дасягнуць і значнага росту палітычнага аўтарытэту Папства ў хрысціянскім свеце і да раней небывалых прэтэнзій на вяршэнства над свецкай уладай (гл. вучэнне пра дзве ўлады). Гэта прывяло да вострага канфлікту папскага стальца з святарымскім імператарам, у якім Папа ўзяў верх (гл. хаджэнне ў Каносу, барацьба за інвестытуру) і да ператварэння рымскага епіскапату ў своеасаблівую транснацыянальную палітычную арганізацыю, якая, аднак, не магла пазбавіцца ад свайго ўзаемапранікнення з уладай свецкай.
 
Паслабленне Візантыі ў канцы 11 ст. (гл. [[бітва пад Манцыкертам, 1071|бітва пад Манцыкертам]]) і просьба візант. імператара аб дапамозе, скіраваная да Папы, разам з іншымі палітычнымі і эканамічнымі фактарамі спрычыніліся да пачатку еўрапейскіх Крыжовых паходаў на Блізкі Усход.