Янка Сіпакоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
→‎Творчасць: вікіфікацыя, дадатак
Радок 6:
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1961. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу паэзіі «Веча славянскіх балад». Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997).
 
== Творчасць ==
Творчую дзейнасць Я. Сіпакоў пачаў як паэт. Першы верш надрукаваў у 1953 у аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў». Выдаў кнігі паэзіі «Сонечны дождж» (1960), «Лірычны вырай» (1965), «Дзень» (1968), «З вясны ў лета» (1972), «Веча славянскіх балад» (1973), «У поўдзень, да вады» (1976), «Вочы ў вочы» (выбранае 1978), «Усміхніся мне» (1984), а таксама зборнікі гумарэсак «Лысы юбілей» (1965), «Плюс на мінус» (1973), «Ланцугі для мух» (1980), «Пятніца ў суботу» (1988). Скіраванасцю да трагедый веку  — землятрусу ў Арменіі і чарнобыльскай катастрофы  — вызначаецца кніга паэм у прозе «Ахвярны двор» (1991).
 
Аўтар кніг нарысаў «Па зялёную маланку» (1971), аповесцей і апавяданняў «Крыло цішыні» (1976), «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Усе мы з хат» (1982), «Спадзяванне на радасць» (1983), «Пяць струн» (1984), «Сад людзей» (1985), «Журба ў стылі рэтра» (1990). Склаў кнігу прытчаў «Тыя, што ідуць» (1993). Аўтар фантастычна-прыгодніцкай аповесці «Блуканне па іншасвеце» (1994).
Радок 13:
Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985).
 
Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі  — «Лісце травы» [[У. Уітмен]]а (1978), «Турэмны дзённік» [[Хо Шы Мін]]а (1985), «Санеты бяды» Ф. Прэшарна (1987), «Боскую камедыю» [[Дантэ Аліг'еры]], паасобныя творы [[А. С. Пушкін]]а, [[А. Міцкевіч]]а, [[Т. Шаўчэнка|Т. Шаўчэнкі]], [[А. Блок]]а, А. Туманяна, А. Цэрэтэлі, С. Квазімоды, Д. Максімовіч, І. Межэлайціса, І. Сарайліча, Р. Гамзатава, Д. Паўлычкі, А. Сійга, Ю. Марцінкявічуса, Г. Эміна, А. Малдоніса, А. Салакауры, [[Карней Чукоўскі|К. Чукоўскага]], урыўкі з «Калевалы» і інш.
 
==Выбраная бібліяграфія==