Інстытут гісторыі НАНБ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 6:
Інстытут створаны 15 кастрычніка 1929 г. на базе кафедраў археалогіі, гісторыі Беларусі, гісторыі беларускага права, гістарычнай геаграфіі, этнаграфіі, усеагульнай гісторыі, камісій археаграфічнай, па вывучэнні гарадоў і гісторыі адукацыі. У сяр. 1930-х у складзе Інстытута меліся секцыі гісторыі народаў СССР і БССР па вывучэнні Заходняй Беларусі, гісторыі Захаду, археалогіі і этнаграфіі.
 
На працы Інстытута адбілася хваля рэпрэсій 1930-х. У снежні 1930 г. быў пазбаўлены звання акадэмік [[У. І. Пічэта]], у лютым 1931 г. самагубствам скончыў жыццё першы дырэктар Інстытута [[У. М. Ігнатоўскі]]. Падвергліся рэпрэсіям супрацоўнікі Інстытута, акадэмікі [[П. В. Горын]] (Каляда), [[С. Ю. Матулайціс]], [[Зм. ФЖылуновіч]] (Ц. ЖылуновічГартны), У. І. Пічэта, [[Е. І. Рыўлін]], [[В. А. Сярбента]], [[В. К. Шчарбакоў]]; член-карэспандэнт [[С. X. Агурскі]] і інш.
 
У час [[ВАВ|Вялікай Айчыннай вайны]] частка супрацоўнікаў Інстытута знаходзіліся ў тыле. Частка супрацоўнікаў Інстытута ваявалі ў радах Чырвонай Арміі — ([[Д. А. Дудкоў]], [[А. І. Залескі]], 3[[З. Ю. Капыскі]], [[Я. І. Карнейчык]], [[І. Ф. Лочмель]] (загінуў на фронце), падпольшчыкам быў навуковы сакратар інстытута [[М. С. Махнач]] (расстраляны немцамі ў 1944). Акупанты вывезлі інстытуцкія археалагічныя і этнаграфічныя калекцыі, знікла картатэка ўліку помнікаў, археалагічная фотатэка, рукапісы неапублікаваных прац. У чэрвені 1944 г. было прынятае рашэнне пра аднаўленне дзейнасці Інстытута гісторыі.
 
У пасляваенныя гады працягвалася распрацоўка археалогіі Беларусі, гісторыі рабочага класа, аграрных адносін. Пашыралася тэматыка даследаванняў. Шмат увагі надавалася гісторыі стварэння БССР, сацыялістычнага будаўніцтва, пачалася распрацоўка гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1950-я гады інстытут стаў каардынуючым цэнтрам у рэспубліцы па вывучэнні гісторыі Беларусі. У 1957 г. быў створаны сектар гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі, у 1962 г. — сектар гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва, у 1969 г. — сектар гісторыі камуністычнага будаўніцтва. З 1960 г. у ім працуе навуковы савет па каардынацыі навуковых даследаванняў.
Радок 27:
* 2008 г. — 100, у т.л. 14 дактароў навук з іх 1 акадэмік, 47 кандыдатаў навук, 39 супрацоўнікаў без навуковай ступені
 
У Інстытуце працавалі: акадэмікі П. В. Горын (Каляда), Зм. Ф. Жылуновіч (Цішка Гартны), [[І. М. Ігнаценка ]], У. М. Ігнатоўскі, [[І. С. Краўчанка]], С. Ю. Матулайціс, [[М. М. Нікольскі]], [[У. М. Перцаў]], Е. І. Рыўлін, В. А. Сярбента, В. К. Шчарбакоў, [[А. Н. Ясінскі]]; члены-карэспандэнты [[С. X. Агурскі]], [[Н. В. Каменская]], [[П. Ц. Петрыкаў]], [[К. І. Шабуня]]
 
У Інстытуце працуюць: акадэмік [[М. П. Касцюк]].
 
== Дырэктары Інстытута ==
Радок 41:
* П. Ц. Петрыкаў (1975—1988)
* М. П. Касцюк (1988—1999)
* [[М. С. Сташкевіч]] (1999—2004, в.а. дырэктара)
* [[А. А. Каваленя]] (з 2004)
 
== У Сеціве ==
Радок 48:
 
== Літаратура ==
* Пра Інстытут гісторыі // Афіцыйны сайт ІГ НАНБ - — Эл.рэсурс history.by
 
[[Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]]