Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''[[Image:Diplomatic mission of BNR.jpg|thumb|Шыльда місіі]]
'''Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі''' — дыпламатычна-консульская ўстанова [[БНР]].
 
Адкрылася ў верасні 1919 г. на аснове [[консульства БНР у Рызе]], кіраўніком прызначаны [[Канстанцін Езавітаў|К. Езавітаў]], вайсковым райцам [[Павел Вент]], сакратаром [[Янка Чарапук]]. Місіі даручалася весці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваннем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі (Юдзенічам) з тым, каб дабіцца прызнання БНР. У снежні [[1919]] пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі (Таліне), Лібаве (Ліепаі) і Тамерфорсе (Тампэрэ). Таксама місія мела свае прэс-бюро. [[5 лістапада]] [[1919]] урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска. Дзейнічала да [[1 лютага]] [[1921]] году. Рапарты місіі захоўваюцца ў [[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь]] (Фонд 325. Воп. 1. Спр. 59.).