Розніца паміж версіямі "Юрый Караль Глябовіч"

няма тлумачэння праўкі
др (афармленне)
'''Юрый (Ежы) Караль Мікалаевіч ГЛЯБОВІЧ''' ([[1603]]/[[1605]]? — [[{{ДС|18 красавіка]] [[|4|1669]]}}, [[Заслаўе]]) — дзяржаўны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]].
 
Сын [[Мікалай Янавіч Глябовіч|Мікалая Глябовіча]]<ref>(† 1632) [[ваявода смаленскі]] (з 1611), [[кашталян віленскі]] (з 1621).</ref> і [[Марцэбела Карэцкая|Марцэбелы Карэцкай]]. У [[1633]] г. прызначаны [[староста анікштанскі|старостай анікштанскім]] і [[староста радашковіцкі|радашковіцкім]]. Палітычную кар'еру пачаў у чэрв. [[1639]] г. атрымаўшы тытул [[каралеўскі падчашы|каралеўскага падчашыя]]. У тым жа 1639 г. прызначаны на пасаду падскарбія літоўскага. У [[1640]] г. жаніўся на [[Кацярына Радзівіл|Кацярыне Радзівіл]]<ref>сястра [[Януш Крыштафавіч Радзівіл|Януша Радзівіла]].</ref> У [[1643]] г. прызначаны ваяводай смаленскім. Шмат часу адаў умацаванню фартыфікацый [[Смаленск]]а, часова пакінуўшы за гэтым палітычныя справы ў [[Вільня|Вільні]], [[Кракаў|Кракаве]] і [[Варшава|Варшаве]], дзе з'яўляўся рэдка. У сакав. [[1644]] г. і ў [[1645]] г. прымаў актыўны ўдзел у паседжаннях [[Сенат Рэчы Паспалітай|Сената Рэчы Паспалітай]]. Падчас [[безкаралеўе|безкаралеўя]] прыехаў у Кракаў толькі ў лістападзе, каб прыняць удзел у выбарах і падпісаць элекцыйны дыплом [[Ян Казімір Ваза|Яна Казіміра Вазы]]. Падчас каранацыйнага сойму паднімаў пытанні датычныя абароны Смаленска. У [[1650]] г. удзельнічаў у працы створанай у Вільні камісіі па пытаннях фінансавання войска [[ВКЛ]]. У [[1651]] г. быў камісарам пры заключэнні міру з [[казакі|казакамі]] ў Белай Царкве, а затым у перамовах з казакамі ў [[1659]] г. У [[1653]] г. з ваяводства смаленскага прызначаны [[Староста жамойцкі|старастам жамойцкім]]. Падчас [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)]] удзельнічаў у ваенных дзеяннях. У [[1655]] г. прыняў пратэктарат Швецыі, у ліку іншых падпісаўшы [[Кейданская ўнія, 1655|Кейданскую ўнію]]. Пазней, як камісар удзельнічаў у дыпламатычных і мірных перамовах з Расіяй ([[1660]], [[1662]], [[1664]]). З [[1659]] г. знаходзіўся ў перапісцы з [[Багуслаў Радзівіл|Багуславам Радзівілам]], з нагоды ўладанняў апошняга на тэрыторыі ВКЛ. У складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай падпісаў [[Андрусаўскае перамір'е]] у студз. [[1667]] г. і, як адзначаюць сучаснікі, сыграў значную ролю ў яго заключэнні. Ю. Глебавіч прытрымваўся на перамовах пазіцыі кампрамісу з Расіяй, хоць з перадачай ёй Смаленска і [[Дарагабуж]]а губляў значную частку сваіх спадчынных ўладанняў. У [[1668]] г., у т.л. як узнагароду за заключэнне Андрусаўскага перамір'я, Ю. Глябовіч прызначаны [[Ваявода віленскі|ваяводай віленскім]]. Ю. Глябовіч, апошні з [[род Глябовічаў|роду Глябовічаў]], меў дзвюх дочак — Марцэбелу<ref>жонка кн. [[Марцін Агінскі|Марціна Агінскага]]</ref> і Хрысціну<ref>тымчасова адна з найбагацейшых нявест ВКЛ, жонка [[Казімір Ян Сапега|Казіміра Яна Сапегі]]. Казімір Ян і Хрысціна вядомыя сваёй дабрачыннасцю, фундавалі храмы розных канфесій, у т.л. у [[1676]] г. заснавалі дамініканскі манастыр у Заслаўі.</ref>.
 
{{зноскі}}
[[Катэгорыя:Ваяводы смаленскія]]
[[Катэгорыя:Ваяводы віленскія]]
[[Катэгорыя:Каралеўскія падчашы]]
[[Катэгорыя:Кашталяны віленскія]]
[[Катэгорыя:Старосты анікштанскія]]
[[Катэгорыя:Старосты радашковіцкія]]
[[Катэгорыя:Старосты жамойцкія]]
[[Катэгорыя:Асобы]]